ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 1 красавіка 2023
Мінск +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2023, 14:57

Сезон палявання на глушца і цецерука адкрываецца 20 сакавіка

Фота з архіва
Фота з архіва

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сезон палявання на самцоў глушца і цецерука адкрыецца ў Беларусі 20 сакавіка і прадоўжыцца да 10 мая, паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.

Глушэц і цецярук - прадстаўнікі сям'і фазанавых. Для палявання на іх трэба звярнуцца да карыстальніка паляўнічых угоддзяў і набыць не толькі пуцёўку, але і дазвол на здабычу.

З 20 сакавіка па 10 мая дазволена паляванне на самцоў глушца і цецерука толькі ў перыяд з 3 гадзін ночы да 9 гадзін раніцы ва ўсе дні тыдня.

Дазволены спосаб палявання - ружэйны на такавішчы, з падыходу і з засады. Можна выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю, гладкаствольную паляўнічую зброю з прымяненнем патронаў, зараджаных шротам, паляўнічыя лукі і арбалеты.

У БТПР нагадалі, што дазволена здабыча асобін любога полу і ўзросту белалобай гусі, гуменніка, шэрай гусі і казаркі канадскай, баклана, шызага голуба, шэрай чаплі, белай вялікай чаплі. У гэты ж час здабычы падлягаюць толькі качары крыжанкі, свіязі, гогаля, шыраканоскі, чэрнеці чубатай, чырка-свістунка і чырка-траскунка, качкі шэрай. Паляванне праводзіцца ў ранішнія і вячэрнія гадзіны, за выключэннем прамежку часу з 12 да 18 гадзін.

З 18 сакавіка можна паляваць на самцоў вальдшнэпа на цязе. Дазволены час палявання - з 18 да 22 гадзін.

У сакавіку прадаўжаецца паляванне на дзіка, бабра, выдру, ваўка, лісіцу, шакала, янотападобнага сабаку, варону шэрую, сароку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі