Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2021, 11:31

Сезон атракцыёнаў у сталічных парках закрыецца 26 верасня

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталічныя паркі завершаць сезон атракцыёнаў 26 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў начальнік упраўлення "Гарадскія паркі" УП "Мінскзялёнбуд" Руслан Касевіч.

"З надыходам халадоў работа атракцыёнаў становіцца небяспечнай, таму 26 верасня закрываем сезон. Будзе праведзена кансервацыя канструкцый, дэмантаж вузлоў, пасадачных модуляў, планавы рамонт асобных элементаў, - расказаў Руслан Касевіч. - Усе атракцыёны, якія ўстаноўлены цяпер у парках, прадоўжаць працаваць у наступным сезоне. Цалкам магчыма, што, як і ў гэтым годзе, з'явяцца новыя канструкцыі".

Ён таксама адзначыў, што ў параўнанні з мінулым годам наведвальнасць сталічных атракцыёнаў павялічылася. З красавіка па жнівень на такія забавы прыйшло больш як 1,6 млн чалавек. Самымі папулярнымі сталі атракцыёны ў парку Горкага, найбольшая колькасць наведвальнікаў налічвалася па суботах і ў перадсвяточныя і святочныя дні.

На балансе прадпрыемства знаходзіцца больш за 50 атракцыёнаў у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага, парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і парку імя 900-годдзя Мінска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі