Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2021, 13:08

Севярынец і іншыя фігуранты справы аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў атрымалі да 7 гадоў калоніі

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павел Севярынец і іншыя абвінавачаныя па справе аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў атрымалі да 7 гадоў калоніі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Генпракуратуру.

З улікам прадстаўленых бокам дзяржаўнага абвінавачання доказаў Яўген Афнагель, Андрэй Войніч, Павел Севярынец, Павел Юхневіч, Максім Вінярскі, Дзмітрый Казлоў і Ірына Шчасная прыгаворам Магілёўскага абласнога суда прызнаны вінаватымі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, што суправаджаюцца насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады.

Акрамя таго, абвінавачаны Яўген Афнагель прызнаны вінаватым у фінансаванні і іншым матэрыяльным забеспячэнні дзейнасці па падрыхтоўцы асоб да ўдзелу у масавых беспарадках, абвінавачаны Андрэй Войніч - у іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці.

Кожнаму з абвінавачаных судом назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі: Ірыне Шчаснай - 4 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Паўлу Юхневічу, Максіму Вінярскаму і Дзмітрыю Казлову - па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паўлу Севярынцу, Яўгену Афнагелю і Андрэю Войнічу - па 7 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны ў апеляцыйным парадку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі