Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2024, 14:05

Сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пройдзе 28 лістапада ў Астане

Фота з архіва
Фота з архіва
25 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі, а таксама сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пройдуць 28 лістапада ў Астане. Аб гэтфм БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе АДКБ.

"Прадугледжаны абмен думкамі аб ваенна-палітычнай абстаноўцы ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі, абмеркаванне вынікаў супрацоўніцтва ў рамках АДКБ і перспектыў далейшага развіцця сістэмы калектыўнай бяспекі. Асобная ўвага будзе ўдзелена пытанням падрыхтоўкі да сумеснага святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Плануецца, што Кыргызская Рэспубліка праінфармуе аб прыярытэтах свайго старшынства ў АДКБ у 2025 годзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі