27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговая сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе на тэрыторыі Беларусі 17 чэрвеня, паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў у час сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле яго слоў, фармат парламенцкага ўзаемадзеяння паміж Расіяй і Беларуссю вельмі важны. І гэтаму напрамку супрацоўніцтва надаецца прыярытэтнае значэнне. "У нас два разы ў год праходзяць сесіі. У снежні была ў Маскве сесія, 17 чэрвеня цяпер ужо тут будзе, у Беларусі. На гэтых сесіях абмяркоўваюцца важныя пытанні, іх ставіць жыццё", - сказаў Барыс Грызлоў.
Пасол нагадаў, гэтымі днямі адбыўся візіт Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Беларусь. "Кіраўнікі нашых дзяржаў змаглі абмеркаваць вельмі вялікую колькасць важных пытанняў, якія датычацца ў першую чаргу бяспекі, эканамічнага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў пасол.-0-