Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2024, 11:41

Сесія Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання адкрыецца 17 верасня

Фота з архіва
Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адкрыецца 17 верасня, паведаміў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэтым этапе Палата прадстаўнікоў рыхтуецца да пачатку работы другой сесіі. Адкрыццё адбудзецца ў гэтым годзе даволі сімвалічна - 17 верасня", - расказаў Ігар Сергяенка.

Сёння ў Палаце прадстаўнікоў праходзіць сустрэча Ігара Сергяенкі з кіраўнікамі рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі. Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць пытанні павышэння якасці інфармавання грамадскасці аб праводзімай дзяржаўнай палітыцы і ўдзеле парламентарыяў у яе рэалізацыі.
 
"Мы запрасілі кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ, міністра інфармацыі, каб правесці своеасаблівую зверку гадзіннікаў, каб вызначыць прыярытэты, як нам паказваць сёння работу парламентарыяў: як ідзе падрыхтоўка законапраектаў, праводзяцца парламенцкія слуханні, абмеркаванні, круглыя сталы. Як выкарыстоўваць патэнцыял дэпутатаў у правядзенні непасрэдна прапагандысцкай работы ў выбарчых акругах, у рэгіёнах, - адзначыў спікер. - Наступны напрамак - асвятленне дзейнасці дэпутатаў у канкрэтных абласцях, раёнах. З'явіліся новыя рубрыкі, асобныя перадачы. Проста хацелася б скарэкціраваць гэту работу, недзе, можа, выпрацаваць новыя падыходы і праводзіць яе на сістэмнай прафесійнай аснове".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі