Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2020, 14:22

Серыя паштовак БЕЛТА "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" цяпер даступна ў відэафармаце

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Серыя паштовак БЕЛТА "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" да 75-годдзя Вялікай Перамогі цяпер даступна ў відэафармаце. Відэаролікі размешчаны на сайце, у сацыяльных сетках і на YouTube-канале агенцтва, а таксама будуць трансліравацца на тэлеэкранах у грамадскім транспарце, аб'ектах гандлю, адукацыі і аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Інтэрнэт-паект "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" рэалізуецца сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і стаў часткай маштабнага спецпраекта "Хроніка Перамогі". Яго асновай служаць асабістыя пісьмы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У музеі іх захоўваецца больш за 2,3 тыс.: гэта салдацкія трохкутнікі, паштовыя карткі, паштоўкі, пасланыя з агнявых рубяжоў родным.

Праект расказвае пра лёсы загінулых і тых, хто прайшоў усю вайну, праслаўленых і самых звычайных. У пісьмах салдаты апісвалі вайну з розных бакоў: цяжкасці франтавога быту, атакі, раненні, радасць перамог. Асабістыя гісторыі праекта "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" абнаўляюцца на сайце БЕЛТА штотыднёва, фінішуе праект гэтымі днямі. Кожны выпуск суправаджаюць ілюстрацыі мастака-дызайнера Аляксандра Лапіна. Менавіта матэрыялы праекта пакладзены ў аснову паштовак і відэаролікаў. У бліжэйшы час на іх базе будзе створана фотавыстава. Яна таксама будзе даступна анлайн.

Акрамя таго, штотыднёва пад рубрыкай "Да 75-годдзя Вялікай Перамогі..." на сайце і ў сацыяльных сетках агенцтва выходзяць тэматычныя падборкі архіўных фатаздымкаў: "Яны не марылі аб подзвігах... юныя героі вайны", "Жанчыны на вайне", "Вызваленне Беларусі. Аперацыя "Баграціён", "На перадавой", "Партызанская вайна". Фатаграфіі не толькі паказваюць узброеную барацьбу, гераічнае супраціўленне акупантам, за кожным здымкам - лёс канкрэтнага чалавека. Да 75-годдзя Вялікай Перамогі таксама распрацаваны плакаты з серыі "Беларусь памятае", якія размешчаны ў свабодным доступе на сайце БЕЛТА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі