Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2022, 17:50

Сертыфікат цэнтралізаванага экзамену будзе дзейнічаць два гады

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сертыфікат цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) будзе дзейнічаць два гады, паведаміла журналістам першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ірына Старавойтава расказала, што рабіць выпускніку школы, які пасля 11-га класа ў наступным годзе не будзе паступаць далей (напрыклад, ідзе ў армію), а плануе зрабіць гэта праз год-два.

"У папярэднія гады ў нас сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання дзейнічалі два гады. Так і сертыфікат цэнтралізаванага экзамену - яго дзеянне будзе прадаўжацца на працягу двух гадоў. Ім можна скарыстацца ў наступным годзе", - растлумачыла першы намеснік міністра.

Як заўважыў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч, ёсць асобная норма, па якой выпускнікі мінулых гадоў маюць права здаць тры ЦТ.

Больш таго, дадала Ірына Старавойтава, ёсць магчымасць пасля 11 класаў паступіць ва ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі па конкурсе атэстата.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі