12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Задача парламентарыяў - захоўваць і развіваць добрыя традыцыі беларуска-в'етнамскай дружбы, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час сустрэчы з Генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама То Ламам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Задача парламентарыяў - берагчы, захоўваць, развіваць добрыя традыцыі беларуска-в'етнамскай дружбы. І красамоўным сведчаннем таго стаў візіт парламенцкай дэлегацыі на святкаванне 50-годдзя ў Хашымін (50-й гадавіны вызвалення Поўдня і нацыянальнага ўз'яднання. - Заўвага БЕЛТА). Узначальваў дэлегацыю намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў", - адзначыў Ігар Сергяенка.
Асаблівую важнасць Беларусь надае нарошчванню дзелавых сувязей. "Выкарыстанне пераваг і магчымасцей пагаднення аб свабодным гандлі ЕАЭС - В'етнам, якому спаўняецца 10 гадоў у бягучым годзе, дае магчымасць паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва далей", - сказаў спікер.
"Прынцыповая лінія парламенцкай дыпламатыі ў тым, каб умацоўваць чалавечыя, гуманітарныя сувязі. У мінулым годзе беларускі парламент ратыфікаваў пагадненне паміж урадамі Беларусі і В'етнама аб адмене віз для ўладальнікаў нацыяльных пашпартоў. Упэўнены, што гэта пагадненне стане дадатковым імпульсам у развіцці двухбаковага турызму", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.-0-