6 чэрвеня, Паставы /Кар. БЕЛТА/. Фестываль "Вытокi" дае магчымасць далучыцца да гісторыі, культуры, паразмаўляць са знакамітымі спартсменамі, і для любога горада ён з'яўляецца пэўным рухавіком у развіцці. Аб гэтым на фестывалі ў Паставах сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ігар Сергяенка падкрэсліў, што спартыўна-культурнае свята ўжо трывала ўвайшло ў жыццё нашай краіны. За гады правядзення фестывалю "Вытокі" і іншых маштабных мерапрыемстваў, якія праходзяць у рэгіёнах, змянілі выгляд многія гарады. Усё гэта стала магчыма дзякуючы працы нашых людзей і палітыцы, якая рэалізуецца кіраўніком дзяржавы. "Калі гаварыць аб цяперашнім свяце, пабываўшы сёння на розных аб'ектах у Паставах, я ўбачыў, з якой цікавасцю і любоўю кіраўнікі спартыўных устаноў расказваюць і паказваюць свае навучальныя ўстановы, спартыўныя базы", - адзначыў ён.
Ігар Сергяенка адзначыў, што фестываль "Вытокi" мае вялікае значэнне, і такія мерапрыемствы ідуць на карысць раённым цэнтрам, у тым ліку Паставам. "Гэта далучэнне да нашай гісторыі, культуры. Гэта і магчымасць паказаць спартыўныя свае дасягненні, паразмаўляць з вядучымі спартсменамі нашай краіны. У цэлым калі гаварыць, гэта пэўны рухавік для развіцця любога горада, тым больш невялікага раённага цэнтра, для Паставаў у прыватнасці. Гэта горад, які развіваецца,тут сур'ёзная прамысловая база, вядучыя сельгаспрадпрыемствы Віцебскай вобласці. І гэта (фестываль. - Заўвага БЕЛТА) будзе цудоўным дадаткам да таго, што ёсць", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.-0-