Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 жніўня 2024, 12:21

Сергяенка: усебаковы характар супрацоўніцтва дазваляе Беларусі і Кітаю глядзець у будучыню

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усепагодны і ўсебаковы характар супрацоўніцтва дазваляе Беларусі і Кітаю ўпэўнена глядзець у будучыню, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюнам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь і Кітай традыцыйна ўзаемадзейнічаюць у рамках міжнародных арганізацый, адзначыў Ігар Сергяенка. "Мы разам не прымаем знешні націск, які падрывае стабільнасць і ўстойлівае развіццё. Мы заўсёды прытрымліваліся прынцыпу аднаго Кітая, і такая лінія будзе, вядома ж, нязменнай, - сказаў ён. - У далейшым разлічваем таксама на падтрымку Кітая на міжнародных пляцоўках у нашай пазіцыі. Удзячныя за ўсебаковую вашу падтрымку прыняцця Беларусі ў ШАС у якасці паўнапраўнага члена, а таксама падтрымання беларускай заяўкі на атрыманне статусу дзяржавы - партнёра БРІКС".

"Усепагодны і ўсебаковы характар нашага супрацоўніцтва дазваляе нам глядзець у будучыню, развіваць нашы гандлёва-эканамічныя, гуманітарныя адносіны, культурныя сувязі. Мы будзем прыкладаць усе намаганні для таго, каб развіваць на ўсіх узроўнях, на ўсіх напрамках гэта супрацоўніцтва", - падкрэсліў спікер.

"Я ўпэўнены, як бы ні склалася ваша кар'ера, яна таксама будзе садзейнічаць далейшаму развіццю нашых адносін", - дапоўніў Ігар Сергяенка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі