14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У жорсткай барацьбе мы адстаялі права беларускага народа самастойна вызначаць свой лёс, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наша сесія праходзіць на фоне падзей сапраўды гістарычнага значэння як для будучыні нашай краіны, так і ўсяго свету. З правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў 2025 года завершыцца працэс абнаўлення грамадска-палітычнай сістэмы Беларусі ў адпаведнасці з прынятай на рэспубліканскім рэферэндуме Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь", - адзначыў Ігар Сергяенка.
Мэта ўсёй гэтай вялікай работы - забяспечыць краіне запас трываласці, які дасць магчымасць нам захаваць суверэнітэт, мір і ўстойлівае развіццё на фоне тэктанічных зрухаў, якія адбываюцца ў сусветнай палітыцы, адзначыў спікер. "У жорсткай барацьбе мы адстаялі права беларускага народа самастойна вызначаць свой лёс, і час даказаў правільнасць прынятых рашэнняў", - дапоўніў Ігар Сергяенка.-0-