Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2025, 13:34

Сергяенка: у кожнай беларускай сям'і вайна адгукаецца і болем, і пакутамі, і радасцю ад Перамогі

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кожнай беларускай сям'і вайна адгукаецца болем, пакутамі, радасцю Перамогі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка. Спікер прыняў удзел у ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Памяць аб вайне ў сэрцы кожнага беларуса. Гэта памяць увекавечана ў такіх манументах, творах літаратуры і мастацтва, у памяці кожнай сям'і, таму забыць, здрадзіць немагчыма. У кожнай беларускай сям'і вайна адгукаецца болем, пакутамі, радасцю Перамогі. У мяне захоўваюцца тры баявыя ордэны і медаль за адвагу майго бацькі, якія, вядома ж, застануцца і пасля мяне на доўгія гады ў маёй сям'і", - сказаў Ігар Сергяенка.

"У думках перанесціся: 80 гадоў таму быў такі ж яркі дзень, настрой, усе радаваліся, салдаты стралялі ў паветра, разумеючы, што скончылася кровапралітная вайна. Але тым не менш і пасля вайны прадаўжалі гінуць людзі. І самае страшнае, што праз 80 гадоў свет не спакойны. І тое, што спрабуюць перапісаць старонкі вайны, сказіць подзвіг савецкага салдата, - гэта проста кашчунства, інакш гэта не назавеш", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

"Таму тым зносам помнікаў (больш як 3,5 тыс., паводле некаторых даных, за 30 апошніх гадоў знесена помнікаў Еўропай) мы адказваем сваёй памяццю, якая захаваецца на вякі ў нашых сэрцах, - дапоўніў Ігар Сергяенка. - Перамогу атрымаў шматнацыянальны савецкі народ, і мы гэта падкрэсліваем. Таму што без таго маналітнага адзінства, напэўна, не было б той Перамогі. Мы не дзялілі яе на рускіх, беларусаў, украінцаў, казахаў і гэтак далей. Адзіны народ атрымаў Перамогу і на фронце, і ў тыле".-0-
Фота Максіма Гучака і Надзеі Касцецкай
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі