Фота прадастаўлены прэс-службай Палаты прадстаўнікоў
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка прыняў удзел у цырымоніі інаўгурацыі выбранага Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Масуда Пезешкіяна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Ігар Сергяенка знаходзіцца ў Іране па даручэнні Прэзідэнта Беларусі з рабочым візітам. У складзе беларускай парламенцкай дэлегацыі, якая прыбыла ў Іран, таксама і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў.
Сёння ў рамках візіту, адразу пасля прыбыцця ў Іран, Ігар Сергяенка правёў некалькі кароткіх рабочых сустрэч у будынку Сходу ісламскага савета.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама прыняў удзел у інаўгурацыі нававыбранага Прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна. Цырымонія прайшла ў будынку парламента ў Тэгеране. Пезешкіян прынёс прысягу ў прысутнасці парламентарыяў, членаў Савета вартавых канстытуцыі і кіраўніка судовай улады. У цырымоніі прынялі ўдзел высокапастаўленыя госці з амаль 80 дзяржаў.
Як паведамлялася раней, пазачарговыя прэзідэнцкія выбары ў Іране былі назначаны ў сувязі з гібеллю ў авіякатастрофе ў маі 2024 года папярэдняга прэзідэнта Эбрахіма Раісі. Выбары прайшлі ў два туры: першы тур адбыўся 28 чэрвеня, другі - 5 ліпеня. Згодна з афіцыйнымі вынікамі другога тура выбараў, былы міністр аховы здароўя Масуд Пезешкіян выбраны дзявятым Прэзідэнтам краіны. Ён атрымаў 53,7 працэнта галасоў выбаршчыкаў.
28 ліпеня прайшла цырымонія адабрэння і зацвярджэння Вярхоўным лідарам Ірана Алі Хаменеі выбранага Прэзідэнта краіны Масуда Пезешкіяна. Гэты абавязковы этап, які папярэднічае афіцыйнай цырымоніі інаўгурацыі, прадугледжаны іранскім заканадаўствам.-0-