Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 чэрвеня 2024, 18:49

Сергяенка: у Беларусі з павагай ставяцца да палесцінскага народа

Ігар Сергяенка
Ігар Сергяенка
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з павагай ставяцца да палесцінскага народа, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Палесціны ў Рэспубліцы Беларусь Ахмедам Махамедам аль-Мадбухам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы высока цэнім вашу актыўную грамадзянскую і палітычную пазіцыю па пытанні развіцця адносін паміж нашымі краінамі. Вы - вопытны дыпламат. Ведаю, што вы працавалі ў Балгарыі. Ужо фактычна два гады працуеце ў Мінску, праводзіце палітыку па развіцці адносін паміж нашымі дзяржавамі. Упэўнены, што тыя гістарычныя сувязі, якія склаліся паміж Беларуссю і Палесцінай, служаць трывалай асновай для нашага ўзаемнага супрацоўніцтва. У нашай краіне з павагай ставяцца да палесцінскага народа", - сказаў Ігар Сергяенка.

"Што датычыцца нашага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, вы ведаеце, што Беларусь штогадовым галасаваннем у ААН па блоку блізкаўсходніх рэзалюцый традыцыйна аказвае Палесціне падтрымку, фактычна супастаўную з падтрымкай арабскіх краін, - адзначыў спікер. - Думаю, што і ў Палесціне ведаюць пра нас, нашу краіну, у тым ліку дзякуючы пасольству, як пра міралюбную дзяржаву, якая пашырае актыўныя пазіцыі па развіцці і мірнага існавання нашых дзяржаў".

Сустрэча ініцыявана палесцінскім бокам з мэтай абмеркавання пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.-0-

Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі