Ігар Сергяенка
14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі народ прымае рашэнні па важнейшых пытаннях жыцця краіны і грамадства, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння знамянальная дата. Роўна 30 гадоў таму, 14 мая 1995 года, адбыўся першы ў суверэннай гісторыі нашай краіны рэферэндум. Ён не толькі вызначыў шэраг канцэптуальных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, але і стаў першым крокам пабудовы дзяржавы сапраўднага народаўладдзя, у якім народ прымае рашэнні па важнейшых пытаннях жыцця краіны і грамадства", - сказаў Ігар Сергяенка.
Менавіта на гэтым рэферэндуме былі ўстаноўлены дзяржаўныя сімвалы незалежнай Беларусі, вызначаны канстытуцыйны статус рускай мовы і выказана безумоўная падтрымка дзеянняў кіраўніка дзяржавы па эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, адзначыў спікер.

Першы рэферэндум у гісторыі Беларусі быў праведзены 14 мая 1995 года па ініцыятыве Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. На рэферэндум былі вынесены чатыры пытанні:
1) ці згодны вы з наданнем рускай мове роўнага статусу з беларускай?
2) ці падтрымліваеце вы прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?
3) ці падтрымліваеце вы дзеянні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй?
4) ці згодны вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у дзеючую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі?
Першыя тры пытанні выносіліся на абавязковы рэферэндум, а адказ на чацвёртае павінен быў мець рэкамендацыйны характар.

Пасля рэферэндуму руская мова ў Беларусі набыла статус дзяржаўнай, Прэзідэнт пашырыў свае паўнамоцтвы, а афіцыйнымі сімваламі краіны сталі сучасны сцяг і герб. У красавіку 1996 года, абапіраючыся на вынікі рэферэндуму, Мінскам і Масквой быў падпісаны Дагавор аб утварэнні супольніцтва Расіі і Беларусі, а ўжо ў снежні 1999 года была створана Саюзная дзяржава.-0-