Ігар Сергяенка. Фота з архіва
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба даносіць праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, каб не паўтараць памылак мінулага. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час парламенцкіх чытанняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На папярэдніх чытаннях парламентарыі абмеркавалі вытокі мужнасці і гераізму савецкага чалавека, пастараліся раскрыць важнейшыя старонкі партызанскага руху і падпольнай барацьбы ў Беларусі. Чарговыя чытанні прысвечаны творчасці пісьменнікаў-франтавікоў, якая знаходзіла гарачы водгук у сэрцах савецкіх воінаў і працаўнікоў тылу, натхняла на гераічныя ўчынкі, усяляла ўпэўненасць у Перамозе.
Як адзначыў спікер, на гэты раз кола ўдзельнікаў мерапрыемства пашырылася. Сёння на пасяджэнні прысутнічаюць члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама члены Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў.
"Некалькі дзён таму наша дэлегацыя вярнулася з Валгаграда, дзе прайшло маштабнае міжнароднае мерапрыемства - форум "Вялікая спадчына - агульная будучыня". Прыняло ўдзел каля 20 дэлегацый дружалюбных нам краін. Мерапрыемства было арганізавана Парламенцкім сходам Саюза Беларусі і Расіі. Я не буду гаварыць аб тых уражаннях, якія пакінула яно ў душы кожнага з прысутных, там былі дэпутаты, члены Маладзёжнага савета. Многія бачылі ў сродках масавай інфармацыі, наколькі ўрачыста, пранікліва і чулліва прайшло гэта мерапрыемства, якія былі ацэнкі, наколькі яркім было выступленне нашага Прэзідэнта на гэтым міжнародным форуме, - падкрэсліў Ігар Сергяенка. - І, напэўна, галоўная выснова, для чаго нам неабходна захоўваць гістарычную памяць аб вайне. Па-першае, нам ёсць чым ганарыцца, як сказаў Прэзідэнт. І па-другое, перад пагрозай магчымай гарачай вайны ёсць неабходнасць даносіць гэту праўду, каб не паўтараць памылак мінулага".
Тэма сённяшніх парламенцкіх чытанняў - вызваленне краін Усходняй Еўропы ад фашызму. "80 гадоў таму ў гэтыя дні ўжо паў Берлін. Войскі Чырвонай Арміі ішлі ў Прагу, каб вызваліць чэхаславацкі народ ад фашызму. Але я хацеў бы нагадаць, што некаторыя краіны Усходняй Еўропы ўступілі ў вайну супраць Савецкага Саюза разам з Германіяй: Румынія, Венгрыя, Славакія, Харватыя і Балгарыя, якая, праўда, войскі свае не накіроўвала. Але разам з тым 600-тысячная румынская армія ўступіла на тэрыторыю Савецкага Саюза, і яны вызначаліся асаблівымі зверствамі на тэрыторыі Адэсы, у той жа Сталінградскай бітве", - сказаў Ігар Сергяенка.
"Сёння многія палітыкі, у першую чаргу Усходняй Еўропы, у шэрагу краін забылі аб тым подзвігу. Калі сёння зносяцца помнікі, калі не праводзяцца святочныя мерапрыемствы. Але тысячы, сотні тысяч савецкіх салдат гінулі на тэрыторыі Усходняй Еўропы. І пасля 8, пасля 9 мая. Дарэчы, Пражская аперацыя завяршылася 11 мая. А колькі яшчэ хадзіла па лясах і гарах недабітых астаткаў гітлераўцаў. Так, было пераможнае наступленне ўжо ў 45-м, але страты былі страшныя. І самае лютае, напэўна, супраціўленне, акрамя Берліна, аказвалі нямецкія войскі ў Венгрыі. Балатонская аперацыя, якая завяршылася ў лютым 45-га года, была, напэўна, адной з самых кровапралітных пасля Берлінскай", - дадаў Ігар Сергяенка.-0-