Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 жніўня 2020, 14:56

Сергяенка: сёння беларусы павінны з'яднацца перад тварам выклікаў і пагроз у свеце і вакол краіны

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы сёння павінны з'яднацца перад тварам тых выклікаў і пагроз, якія існуюць у свеце і вакол краіны, заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка. Сёння ён прыняў удзел у датэрміновым галасаванні на выбарчым участку нумар 2 у сярэдняй школе нумар 32 Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Традыцыйна я заўсёды галасую датэрмінова з-за сваёй загружанасці па рабоце. Я аддаў свой голас за будучыню нашай краіны, за Беларусь, за развіццё тых сацыяльных праграм, якія накіраваны на павышэнне дабрабыту нашага народа. Адзін з прыкладаў нашай сацыяльнай палітыкі - гэта выдатная школа. Такіх школ у нас па некалькі здаецца кожны год, - сказаў Ігар Сергяенка. - Так, сёння час па-свойму незвычайны, няпросты, і мы павінны з'яднацца як адзіная нацыя, адзіны народ перад тварам тых выклікаў і пагроз, якія існуюць у свеце і вакол нашай краіны. Гэтак жа, як мы з'ядналіся перад тварам гэтай страшнай хваробы - COVID-19".

Кіраўнік Адміністрацыі адзначыў, што сёння прысутнічаў на цырымоніі ўручэння Прэзідэнтам дзяржузнагарод медработнікам. "За гэтыя паўгода яны паказалі сапраўдныя прыклады гераізму, самаадданасці, выстаялі, лячылі людзей у вельмі складаных умовах. І сёння дзяржузнагародамі адзначана праца прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў: ад нянечак і медсясцёр да галоўных урачоў і спецыялістаў, вучоных - усіх тых, хто ўнёс свой уклад. І вось так павінен працаваць кожны на сваім рабочым месцы", - лічыць ён.

Ігар Сергяенка падкрэсліў, што ад голасу кожнага беларуса сёння залежыць будучыня краіны. "Залежыць, як будуць жыць нашы дзеці, як будуць рэалізоўвацца тыя ці іншыя сацыяльныя праграмы, ахова здароўя, культура, навука, самае галоўнае - эканоміка. Будзе развівацца эканоміка - будуць выдзяляцца сродкі для развіцця ўсіх магчымасцей чалавека. Таму голас кожнага важны ў любой выбарчай кампаніі, і ў гэтай кампаніі тым больш", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі