Ігар Сергяенка
11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэакцыя Захаду на зацвярджэнне ў Беларусі такога дзяржаўнага свята, як Дзень народнага адзінства, нам не цікава. Аб гэтым заявіў 11 кастрычніка старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў БДПУ імя М.Танка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
Спікер дадаў, што гэта свята "зацверджана тры гады таму, але фактычна мы адрадзілі гэту дату - 17 верасня 1939 года". "Некалькі гадоў свята адзначалася як дзень вызвалення Заходняй Беларусі ад прыгнёту польскіх паноў. Потым крыху адышло ў нябыт у пасляваенны перыяд. Але за тры гады пасля зацвярджэння свята ў рэспубліцы яно ўжо трывала ўвайшло ў наша жыццё. І людзі старэйшых пакаленняў, і моладзь ведаюць, якая гісторыя стаіць за гэтай знамянальнай падзеяй", - адзначыў Ігар Сергяенка. Ён падкрэсліў, што трэба цаніць сваё мінулае, ведаць сучаснае, каб будаваць будучыню.
На пытанне, ці была рэакцыя Захаду на з'яўленне такога дзяржаўнага свята ў Беларусі, Ігар Сергяенка адказаў, што "не звярнуў асаблівай увагі на гэта". "Так, недзе, можа, нейкім чынам Польшча завібрыравала. Але я на гэта не звяртаю ўвагі. Мы жывём сваім жыццём і жыццём сваёй краіны", - дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Ігар Сергяенка прымае ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню народнага адзінства. "Наша сённяшняя сустрэча з'яўляецца лагічным працягам тых мерапрыемстваў, адлік якім быў дадзены 17 верасня, у Дзень народнага адзінства", - сказаў ён.
На пытанне, ці была рэакцыя Захаду на з'яўленне такога дзяржаўнага свята ў Беларусі, Ігар Сергяенка адказаў, што "не звярнуў асаблівай увагі на гэта". "Так, недзе, можа, нейкім чынам Польшча завібрыравала. Але я на гэта не звяртаю ўвагі. Мы жывём сваім жыццём і жыццём сваёй краіны", - дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
У ходзе сённяшняга мерапрыемства праходзіць прэзентацыя кнігі "Беларусь - краіна адзінства", а таксама новых антываенных твораў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Гаўрыловіча.-0-
Фота Хрысціны Аксёнавай