7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання расказаў пра бліжэйшыя міжнародныя планы дэпутацкага корпуса, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"На мінулым тыдні на Савеце Палаты прадстаўнікоў зацверджаны план міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва Палаты прадстаўнікоў на 2025 год. У адпаведнасці з ім у лютым намі запланаваны шэраг важных мерапрыемстваў міжнароднага характару, - адзначыў Ігар Сергяенка. - У гэтыя дні ў Маскве старшыні пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і па нацыянальнай бяспецы прымаюць удзел у нарадзе старшынь камітэтаў (камісій) парламентаў дзяржаў - членаў АДКБ, да прадмета вядзення якіх адносяцца пытанні міжнародных адносін, абароны і бяспекі".
У лютым у Баку намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў у складзе дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі прыме ўдзел у пасяджэнні Выканаўчага савета і 15-й пленарнай сесіі Азіяцкай парламенцкай асамблеі, адзначыў спікер. "Будзе разгледжана пытанне аб прадастаўленні парламенту Рэспублікі Беларусь статусу наглядальніка ў гэтай міжнароднай арганізацыі. Падключэнне Нацыянальнага сходу да такой прадстаўнічай міжнароднай арганізацыі стане яшчэ адной знакавай падзеяй у гісторыі беларускага парламентарызму", - падкрэсліў ён.

"У гэтым месяцы наша дэлегацыя таксама плануе прыняць удзел у 24-м зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Акрамя таго, у бліжэйшы час у Мінску і Маскве чакаецца ўдзел дэпутатаў у пасяджэннях камісій Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі", - дапоўніў Ігар Сергяенка.-0-