ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 22 студзеня 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2021, 09:33

Сергяенка: работа над праектам абноўленай Канстытуцыі практычна падышла да фіналу

Фота з архіва
Фота з архіва

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа над праектам абноўленай Канстытуцыі практычна падышла да фіналу, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, паведамляе БЕЛТА.

"Работа практычна падышла да фіналу. Мы выйшлі на праект Канстытуцыі, але тым не менш чакаецца яшчэ нязначная дапрацоўка, дашліфоўка па асобных пазіцыях. Асноўная мэта рабочай групы - стварыць канчатковую канфігурацыю праекта закона, які адпавядаў бы патрабаванням сённяшняга часу, забяспечваў далейшае развіццё нашай краіны, мір і згоду на беларускай зямлі і, адпаведна, дабрабыт нашых грамадзян", - сказаў Ігар Сергяенка.

Паводле яго слоў, работа над абноўленым варыянтам Асноўнага закона краіны мела даволі напружаны характар. "Пастаянныя дыскусіі, спрэчкі, кансультацыі. Сёння мы можам сказаць, што змяненні закранулі практычна ўсе раздзелы. Прынцыповыя дапаўненні і змяненні ўнесены ў 77 артыкулаў, з'явілася 11 новых і прапануецца новая глава, якая будзе раскрываць статус, паўнамоцтвы, кампетэнцыі Усебеларускага народнага сходу", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

У прэамбуле Канстытуцыі змяненні нязначныя. "Тым не менш прэамбула дапоўнена палажэннямі аб захаванні нацыянальнай самабытнасці, суверэнітэту, духоўных і культурных традыцый Беларусі. Сёння тэма беларускай ідэнтычнасці мае актуальнае гучанне. Лічу, што ў працэсе ўсенароднага абмеркавання палітолагамі, крытыкамі, гісторыкамі прэамбула можа быць дапоўнена", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі