24 чэрвеня, Шаркаўшчына /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка на пасяджэнні Шаркаўшчынскага райвыканкама абмеркаваў са спецыялістамі падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Паводле папярэдніх даных, 1 верасня ва ўстановы адукацыі раёна прыйдуць больш за 1,5 тыс. дзяцей, з якіх амаль 360 - у дзіцячыя сады. У раёне працуюць цэнтр дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы дом сямейнага тыпу", - расказала начальнік аддзела па адукацыі Шаркаўшчынскага райвыканкама Кацярына Міхнёнак.
Яна ўдакладніла, што плануецца рэканструяваць некалькі аб'ектаў сістэмы адукацыі, у тым ліку дзіцячыя сады. Прадаўжаецца і аптымізацыя сістэмы адукацыі, так, у наступным годзе Більдзюжскі дзіцячы сад будзе пераведзены ў Більдзюжскую сярэднюю школу з-за змяншэння колькасці выхаванцаў.
"У 2024 годзе на капітальны рамонт выдзелена Br240 тыс. З іх Br150 тыс. накіраваны на завяршэнне мадэрнізацыі спартыўнай пляцоўкі СШ нумар 1 у Шаркаўшчыне. Тут засталося расставіць малыя архітэктурныя формы, нанесці пакрыццё на бегавую дарожку, выканаць добраўпарадкаванне тэрыторыі. Работы плануецца завяршыць да 30 чэрвеня. Акрамя таго, ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі ўстаноўлены сістэмы відэанагляду, ручныя сістэмы трывожнай сігналізацыі, праведзена абследаванне будаўнічых канструкцый з прыцягненнем спецыялізаваных арганізацый", - адзначыла Кацярына Міхнёнак.
Начальнік аддзела па адукацыі дадала, што і ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна ў гэтым годзе запланаваны рамонтныя работы, на правядзенне якіх выдзелена Br29 тыс., з іх асвоена Br9 тыс. Дзіцячы дом сямейнага тыпу, які функцыянуе з 2015 года, таксама мае патрэбу ў бягучым рамонце. Работы пачаты ўжо, тут пафарбуюць дзверы, паклеяць шпалеры, адрамантуюць столь, а таксама абновяць бытавую тэхніку. На названыя мэты выдзелена Br21,5 тыс.
"У падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года і добраўпарадкавання задзейнічаны сродкі другаснай занятасці. Ва ўстановах адукацыі праводзяцца работы па рамонце класаў і рэкрэацый, фарбаванне падлогі, аклейванне шпалерамі сцен, работы па азеляненні тэрыторыі. Другаснай занятасцю будуць ахоплены 90 школьнікаў. Усяго на названы від дзейнасці накіравана Br25 тыс.", - падкрэсліла Кацярына Міхнёнак.
Будзе набывацца і новае абсталяванне, для гэтага з бюджэту выдзелена Br130 тыс. Са студзеня бягучага года ўстановы адукацыі на пазабюджэтнай дзейнасці зарабілі Br29,5 тыс., гэтыя сродкі выкарыстоўваюцца ў тым ліку на бягучы рамонт, куплю посуду і спартыўнага інвентару. Што датычыцца падвозу вучняў з сельскай мясцовасці, то ў гэтым пытанні праблем няма. У раёне ёсць 10 аўтобусаў, якія дастаўляюць 357 дзяцей у школы і дашкольныя ўстановы.
На пасяджэнні райвыканкама паднялі пытанне і кадравага ўкамплектавання школ і дзіцячых садоў. Кацярына Міхнёнак расказала, што ў раёне адчуваецца недахоп псіхолагаў і дэфектолагаў. Разам з тым настаўнікаў-прадметнікаў не хапае ва ўсіх установах адукацыі раёна. "Для ліквідацыі дэфіцыту кадраў сярод вучняў раёна вядзецца прафарыентацыйная работа па паступленні на неабходныя спецыяльнасці і заключэнні мэтавых дагавораў. Плануецца заключэнне пяці мэтавых дагавораў па педагагічных спецыяльнасцях. Без мэтавага накіравання будуць паступаць па адным чалавеку на фізічную культуру, інклюзіўную адукацыю, пачатковыя класы", - праінфармавала начальнік аддзела па адукацыі.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў пацікавіўся, колькі было выпускнікоў у бягучым годзе і якія іх поспехі. Кацярына Міхнёнак расказала, што школы раёна закончыў 81 адзінаццацікласнік, сярод іх адна вучаніца па цэнтралізаваным экзамене атрымала 99 балаў. Ігар Сергяенка падкрэсліў, што будучым кадрам трэба ўдзяляць больш увагі, прычым не толькі ў адукацыі, але і ахове здароўя. Ён падкрэсліў, што ў мадэрнізацыю школ раёна апошнія два гады было ўкладзена нямала сродкаў, і нягледзячы на тое, што тут працуюць вопытныя педагогі, неабходна думаць пра будучыню і рыхтаваць маладую змену.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў расказаў пра навацыі ў сістэме адукацыі, якія будуць разгледжаны на асенняй сесіі ніжняй палаты парламента. У прыватнасці, гэта надзяленне мясцовых улад паўнамоцтвамі выкарыстоўваць школьныя аўтобусы для падвозу дзяцей на спартыўныя, культурныя, грамадска-палітычныя мерапрыемствы. Калі будзе адобраны абноўлены кодэкс аб адукацыі, то за кошт бюджэтных сродкаў можна будзе арганізоўваць для школьнікаў экскурсіі, паездкі. Акрамя таго, на месцах змогуць прымаць кадравыя рашэнні з маладымі спецыялістамі, удасканальваць школьную сістэму харчавання і шмат іншага.

Гаворачы пра задачы на будучае, Ігар Сергяенка вызначыў важныя тэзісы, на якія кіраўніцтву Шаркаўшчынскага раёна трэба звярнуць асаблівую ўвагу. "Нейкіх сур'ёзных рамонтных работ у бягучым годзе тут не прадбачыцца. Размова ішла аб тым, каб максімальна сканцэнтраваць выдзеленыя сродкі на асобных аб'ектах, а не раздаваць па ўсіх. Але гэта толькі адзін складнік. Самы важны складнік - гэта гатоўнасць педагагічнага складу да арганізацыі вучэбнага працэсу. На працягу двух гадоў недахопы былі ў плане мэтавай падрыхтоўкі кадраў з ліку выпускнікоў школ гэтага раёна. У бягучым годзе пяць выпускнікоў плануюць паступаць па педагагічных спецыяльнасцях. Наспявае неабходнасць ацэньваць кіраўніка любога калектыву, я маю на ўвазе педагагічнага, і ў тым ліку па яго рабоце па падборы кадраў, па ўкамплектаванні навучальнай установы. Не чакаць, што нехта накіруе, вызначыць. Самім трэба займацца больш актыўна прафарыентацыйнай работай", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-
Фота Аляксандра Хітрова