ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2023, 14:37

Сергяенка: Прэзідэнт даручыў праверыць арганізацыю цэнтралізаваных экзаменаў і разабрацца з кожнай скаргай, што паступіла

Ігар Сергяенка
Ігар Сергяенка

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці праверку арганізацыі цэнтралізаваных экзаменаў. Аб гэтым расказаў журналістам па выніках праведзенага кадравага дня кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння Прэзідэнтам краіны пастаўлена задача арганізаваць праверку арганізацыі цэнтралізаваных экзаменаў, якія прайшлі ў маі ва ўсіх сярэдніх навучальных установах нашай краіны, унікнуць у гэты працэс, праверыць, удакладніць, якія вынікі атрыманы, - падкрэсліў Ігар Сергяенка. - Цэнтралізаваны экзамен прайшоў па рускай і беларускай мовах, у ім прынялі ўдзел звыш 53 тыс. старшакласнікаў, з іх амаль 900 чалавек паказалі вынік 100 балаў".

Ён таксама растлумачыў: "Але тым не менш учора сталі паступаць звароты ад дзяцей, бацькоў у першую чаргу з просьбай растлумачыць, чаму такі бал, чаму бал ніжэйшы, чым быў у час рэпетыцыйнага экзамену. І скаргаў паступае даволі шмат".

Кіраўнік Адміністрацыі расказаў, што работа будзе весціся па двух асноўных напрамках. "Усе скаргі будуць разгледжаны. Усім бацькам, усім старшакласнікам будзе растлумачана, у кожную скаргу ўважліва ўнікнем. Гэта з аднаго боку. З другога боку, паглядзім на арганізацыю работы непасрэдна Міністэрствам адукацыі, наколькі ўсё справядліва, наколькі методыка, што выкарыстоўвалася і зацверджана Міністэрствам адукацыі, адпавядае сённяшнім патрабаванням, якія прад'яўляюцца, ці ёсць там парушэнні", - падкрэсліў Ігар Сергяенка. Ён таксама звярнуў увагу, што тэсты максімальна былі складзены на аснове вучэбных праграм з улікам праграм выпускнога класа.

"На першы погляд, тая інфармацыя, якая да нас паступае, то парушэнняў, збояў у час правядзення, падліку менавіта балаў не заўважаецца", - дадаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Сергяенка адзначыў: "Прэзідэнт унікае ў гэту тэму, і пастаўлена задача ў жорсткія, кароткія тэрміны разабрацца па кожным звароце, кожнай заяве справядліва і аб'ектыўна. Мы над гэтым будзем працаваць у бліжэйшыя дні".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі