Сцяг Нядзеля, 1 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лютага 2021, 09:03

Сергяенка: прапановы для абмеркавання на УНС пад сукно пакладзены не будуць

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапановы, якія паступалі пры падрыхтоўцы VI Усебеларускага народнага сходу і абагульнены для дэталёвага абмеркавання, пад сукно пакладзены не будуць. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў эфіры праграмы "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Работа па падрыхтоўцы да Усебеларускага народнага сходу ідзе вельмі актыўна. Практычна яна завяршаецца. На працягу гэтага тыдня праходзілі сходы дэлегатаў у рэгіёнах. Праведзены шэраг іншых мерапрыемстваў: работа дыялогавых пляцовак, грамадскіх прыёмных, аналітычных цэнтраў. Усё гэта абагульняецца, рыхтуюцца дакументы, якія будуць абмяркоўвацца", - расказаў Ігар Сергяенка.

У тым ліку праект аднаго такога дакумента ўжо апублікаваны: гэта асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады. Рыхтуюцца і прапановы па ўдасканаленні палітычнай сістэмы.

Дзякуючы таму, што вялікая работа праведзена напярэдадні, двух дзён - 11-12 лютага - павінна хапіць для абмеркавання ключавых момантаў на VI Усебеларускім народным сходзе.

"Частка нашых дэлегатаў зможа выступіць непасрэдна на пасяджэнні. Зразумела, што не ўсе. Але будуць арганізаваны дыскусійныя пляцоўкі, інтэрв'юіраванне. І ў далейшым будзе прадаўжацца абмеркаванне асноўных напрамкаў, у тым ліку магчымых напрамкаў рэфармавання грамадска-палітычнай сістэмы. Прапановы пад сукно пакладзены не будуць", - запэўніў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі