Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 снежня 2022, 12:38

Сергяенка: помнік народнаму адзінству павінен знаходзіцца ў цэнтры Мінска

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Помнік народнаму адзінству павінен знаходзіцца ў цэнтры Мінска. Аб гэтым сказаў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка перад Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшнім мерапрыемстве будуць разгледжаны некалькі пытанняў. Першае з іх - гэта вынікі комплекснай праверкі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Была створана рабочая група, у якую ўвайшлі спецыялісты з розных сфер. Ставілася мэта ацаніць навуковы патэнцыял нашага Інстытута гісторыі як галаўной арганізацыі даследчай дзейнасці", - сказаў Ігар Сергяенка. На мерапрыемстве плануецца разгледзець, як задзейнічаецца навуковы патэнцыял, як рыхтуюцца кадры вышэйшай кваліфікацыі ў Інстытуце гісторыі НАН. Гэты інстытут з'яўляецца каардынуючай структурай у сферы гістарычнай палітыкі Беларусі.

"Будзе разгледжана і пытанне транслітэрацыі ў геаграфічных назвах вуліц і населеных пунктаў з выкарыстаннем рускай мовы. Цяпер паступаюць звароты грамадзян па гэтым пытанні, і мы вырашылі разгледзець яго і ўнесці яснасць, як далей выкарыстоўваць рускую мову ў назвах вуліц, населеных пунктаў, у транспарце", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

Акрамя таго, будуць разгледжаны пытанні графікі і скульптуры ў сферы гісторыі, падрыхтоўка мастакоў. Менавіта гэтыя пытанні ўносіліся непасрэдна членамі савета. У цэлым, дадаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, у гэтым годзе работа вялася даволі актыўна. Значная ўвага была ўдзелена гістарычнай адукацыі ў школах і ВНУ. Падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці практычна ўжо ўкаранёны ў ВНУ. Унесены змяненні і ў падрыхтоўку школьных падручнікаў.

"Пытанне экскурсійнай дзейнасці таксама важнае. З 1 студзеня ўступае ў сілу закон, які рэгламентуе падрыхтоўку і атрыманне кваліфікацыі экскурсаводамі. Гэта дасць магчымасць дзяржаве ажыццяўляць кантроль у такім напрамку, каб не трапляліся экскурсаводы, якія прапагандуюць незразумела якія каштоўнасці", - адзначыў Ігар Сергяенка.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, адказваючы на пытанне аб помніку народнага адзінства, заявіў, што ўжо ёсць некаторыя ідэі для яго стварэння. "Трэба дэталёва абмеркаваць гэта пытанне. Я не хацеў бы раней часу выносіць яго на суд вялікай аўдыторыі, таму што трэба вызначыць групу спецыялістаў. Зразумела, што ён павінен знаходзіцца ў цэнтральнай частцы нашага горада і ўвасабляць адзінства нашага народа", - рэзюмаваў Ігар Сергяенка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі