Ігар Сергяенка
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары Прэзідэнта Беларусі праходзяць арганізавана. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка пасля датэрміновага галасавання на выбарчым участку нумар 5 Цэнтральнага раёна Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Выбары праходзяць арганізавана. Я сам бываю ў рэгіёнах, у прыватнасці ў Віцебскай вобласці, наведваю ўчасткі, размаўляю з людзьмі і бачу іх адносіны да прэзідэнцкіх выбараў. Людзі ідуць галасаваць дружна, сем'ямі. Усе галасуюць за нашу сучаснасць і будучыню. А будучыні без сучаснасці няма. Мы бачым, якія змяненні адбываюцца ў краіне: стабільна развіваюцца эканоміка і сацыяльная сфера, будуюцца новыя дамы і аб'екты, расце дабрабыт людзей", - сказаў Ігар Сергяенка.
Ён таксама адзначыў тое, што сёння ўсе дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працуюць у сваіх акругах, сустракаюцца з насельніцтвам, выступаюць перад калектывамі і прымаюць удзел у датэрміновым галасаванні са сваімі выбаршчыкамі. "Мы бачым, што сёння ў грамадстве ёсць попыт на павышэнне якасці жыцця. А яна ў першую чаргу залежыць ад нас саміх. У Год добраўпарадкавання неабходна прыкласці максімум намаганняў і ўладзе, і нашаму грамадству для таго, каб наша жыццё стала яшчэ больш яркім, насычаным і стабільным", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць з 21 па 25 студзеня 2025 года. У гэты перыяд маюць права прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26 студзеня. У час датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі будуць працаваць з 12.00 да 19.00 без перапынку.-0-