Сцяг Субота, 17 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 красавіка 2025, 14:43

Сергяенка: Папа Рымскі Францыск шмат рабіў для таго, каб з'яднаць народы

Фота з архіва
Фота з архіва
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папа Рымскі Францыск шмат рабіў для таго, каб з'яднаць народы і праводзіць прынцыпы міралюбнай палітыкі ў жыццё. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Сергяенкам прыбыла для ўдзелу ў цырымоніі пахавання пантыфіка ў Ватыкане. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі пасол пры Святым Прастоле і часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы.

"Ёсць каштоўнасці, якія вышэйшыя за любую палітыку, любую эканоміку. Гэта міралюбнасць, справядлівасць, ісціна, дабро. Ёсць людзі, якія кіруюцца гэтымі прынцыпамі ў сваім жыцці, сваёй дзейнасці. Ёсць рэдкія дзяржавы, якія ў сваёй палітыцы, эканоміцы зыходзяць з гэтых прынцыпаў. Менавіта такой дзяржавай з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, якая сёння прадстаўлена нашай дэлегацыяй на гэтым жалобным мерапрыемстве, - сказаў Ігар Сергяенка. - Па даручэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі мы прыбылі, каб ушанаваць памяць вялікага чалавека - Папы Рымскага Францыска, які ў сваім жыцці кіраваўся менавіта гэтымі прынцыпамі і шмат рабіў для таго, каб з'яднаць народы, каб праводзіць прынцыпы міралюбнай палітыкі ў жыццё, каб менш было канфліктаў, войнаў".

Сваё жыццё ён аддаў людзям, Богу, працуючы на розных кантынентах, сустракаючыся з рознымі людзьмі, рознымі палітыкамі, падкрэсліў спікер. "У тым ліку ў 2016 годзе адбылася сустрэча нашага Прэзідэнта з Папам Рымскім, якая ў нейкай ступені прадвызначыла і развіццё адносін нашай краіны з Ватыканам. Сёння мы ўжо гаворым аб тым, што ў бліжэйшы час будзе адкрыта наша дыпламатычнае прадстаўніцтва - пасольства ў Ватыкане. Гэта таксама сведчыць аб многім і аб развіцці тых дыпламатычных адносін, якія былі ўстаноўлены ў 1992 годзе", - дапоўніў Ігар Сергяенка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі