ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2021, 13:36

Сергяенка падзякаваў Гандзілаву за значны ўклад ва ўмацаванне беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка прыняў пасла Азербайджана Лаціфа Гандзілава ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Сергяенка падзякаваў Лаціфу Гандзілаву за плённае ўзаемадзеянне і значны асабісты ўклад ва ўмацаванне ўсебаковага беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва.

Падчас сустрэчы абмеркаваны бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін. Першарадную ўвагу бакі ўдзялілі разгляду ходу выканання дамоўленасцей, дасягнутых кіраўнікамі дзвюх дзяржаў у рамках рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан у красавіку 2021 года.

Кіраўнік Адміністрацыі пажадаў Лаціфу Гандзілаву поспехаў на новай пасадзе і выказаў надзею, што цікавасць да беларускай тэмы ў дыпламата захаваецца і ў далейшым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі