12 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Нягледзячы на каласальны знешні націск, Саюзная дзяржава дэманструе сваю сілу. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Ігар Сергяенка 12 снежня ў Маскве на сесіі Парламенцкага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ігар Сергяенка канстатаваў, што за 25 гадоў, якія мінулі з моманту падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, зроблена нямала. "Праведзенае гэтымі днямі ў Мінску пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета, падпісаныя кіраўнікамі дзяржаў дакументы сталі чарговым крокам па ўмацаванні саюзніцкіх адносін, стварэнні надзейных міжнародна-прававых гарантый рэалізацыі народамі Беларусі і Расіі суверэннага права на ўласны шлях развіцця", - сказаў ён.
"Нягледзячы на каласальны знешні націск, Саюзная дзяржава дэманструе ўсяму свету сваю магутную сілу, жыццяздольнасць, канкурэнтаздольнасць і служыць прыкладам супрацоўніцтва, пабудаванага на прынцыпах даверу і дружбы народаў. Наша ўзаемадзеянне ахоплівае практычна ўсе сферы жыццядзейнасці - асваенне космасу, развіццё прамысловасці, мікраэлектронікі, сельскай гаспадаркі, забеспячэнне абароны і бяспекі, роўнасць правоў грамадзян, паглыбленне гуманітарных сувязей", - канстатаваў спікер.
Ён паведаміў, што ўзаемны тавараабарот Беларусі і Расіі вырас у бягучым годзе ў параўнанні з мінулым годам больш як на 8 працэнтаў і, паводле папярэдніх ацэнак, складзе $59-60 млрд. "Бюджэт (Саюзнай дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА), які пачынаўся з 500 млн расійскіх рублёў, за 25 гадоў дасягнуў амаль 7,5 млрд, - звярнуў увагу Ігар Сергяенка. - Павялічваецца і колькасць фінансуемых праграм і праектаў. Сёння ў скарбонцы Саюзнай дзяржавы больш за 90 праграм, на суму 60 млрд расійскіх рублёў".
"Гэтаму садзейнічае паслядоўная рэалізацыя стратэгічных прыярытэтаў, выпрацаваных кіраўнікамі нашых дзяржаў, а таксама інтэнсіўныя міжурадавыя сувязі і цесныя кантакты на ўзроўні рэгіёнаў. Свой уклад у працэс саюзнай інтэграцыі ўносяць парламентарыі. Практычна па ўсіх ключавых напрамках створаны камісіі Парламенцкага сходу, якія вядуць глыбокі аналіз дасягнутых вынікаў, існуючых праблемных пытанняў і галоўнае - сумесна з профільнымі міністэрствамі і Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы шукаюць і выпрацоўваюць шляхі іх вырашэння", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.-0-