Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2021, 18:00

Сергяенка: нельга дапусціць перапісвання гісторыі і гераізацыі нацызму

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нельга дапусціць перапісвання гісторыі і гераізацыі нацызму, заявіў сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка на IX Справаздачна-выбарнай канферэнцыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Сергяенка на форуме нагадаў аб патрыятычным выхаванні ветэранамі насельніцтва, у прыватнасці моладзі. "Нельга дапусціць перапісвання гісторыі, гераізацыі нацызму. Ці маглі падумаць нашы з вамі бацькі і дзяды, што ў 2021 годзе мы вымушаны будзем на сесіі парламента разглядаць і прымаць закон аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму? Але жыццё сёння сведчыць, што гэта рабіць неабходна і трэба даносіць моладзі ўсю праўду аб той вайне і ўкладзе савецкага народа ў разгром нямецка-фашысцкіх войскаў. Сённяшняе мерапрыемства важна для тых юнакоў і дзяўчат, якія вучацца ў Ваеннай акадэміі і заўтра прыйдуць у войскі, каб працаваць з моладдзю і выхоўваць яе на слаўных традыцыях нашага народа", - сказаў ён.

Гэтаму, на думку Ігара Сергяенкі, дапамагае ўдзел у падтрыманні ў належным стане мемарыялаў, помнікаў баявой славы, дапамога ў пошукавай рабоце. "Ад ветэранаў у такой рабоце патрэбна экспертная дапамога пры стварэнні дакументальных, мастацкіх фільмаў, спектакляў, рэалізацыі розных грамадскіх праектаў", - падкрэсліў ён.

"Ветэраны прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах і праектах па забеспячэнні стабільнасці жыцця грамадства. 2020 год стаў выпрабаваннем на трываласць усёй дзяржаўнай сістэмы, але яна выстаяла. І адна з заслуг у тым, што ветэранская арганізацыя, ветэраны нашай краіны - адна з асноўных апор улады сёння. Аб гэтым сведчыць удзел ва УНС, стварэнне Канстытуцыйнай камісіі, праца дыялогавых пляцовак, якія праходзяць з удзелам ветэранаў. Неабходна прадаўжаць далейшае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі. Ваш вопыт і падказкі дапамогуць прымаць самыя мудрыя і правільныя рашэнні", - дадаў Ігар Сергяенка.

Ён адзначыў, што меркаванне ветэранаў заўсёды важна. "Яны прайшлі вайну, стваралі пасляваенную эканоміку краіны, умацоўвалі яе абараназдольнасць, стваралі беларускую дзяржаўнасць. Ветэранская арганізацыя актыўна працуе над патрыятычным выхаваннем насельніцтва, моладзі, выступае з шэрагам ініцыятыў. Асабліва актуальна ў перыяд важных гістарычных падзей пачуць меркаванне простых людзей, умудроных жыццёвым вопытам, якія маюць за плячамі значныя заслугі, адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі за баявыя і працоўныя подзвігі, ажыццёўленыя ў розны час. Сёння шмат людзей прыехала з рэгіёнаў. Яны, нягледзячы на праблемы, стан здароўя, поўныя сіл, энергіі, выступаюць з цікавымі прапановамі не толькі па выхаванні моладзі, але і дзяржаўным уладкаванні, вырашэнні сацыяльна-эканамічных пытанняў", - падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Паводле яго слоў, многія з пенсіянераў сёння ўносяць пасільны ўклад у развіццё эканомікі краіны. "У нас кожны пяты работнік - пенсіянер. З 2,5 млн пенсіянераў 500 тыс. працуюць. Але яшчэ вялікая адказнасць ляжыць на вас у плане выхаваўчай функцыі. Цвёрдая грамадзянская пазіцыя, адказнасць, мудрасць робяць вас не толькі захавальнікамі важнейшых традыцый, але і незаменнымі ўдзельнікамі далейшага дзяржаўнага будаўніцтва", - звярнуўся да ўдзельнікаў канферэнцыі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Сергяенка нагадаў і аб сацыяльнай абароне ветэранаў. "Гэта пытанні медыцынскага абслугоўвання, вырашэнне простых бытавых пытанняў, асабліва гэта датычыцца адзінокіх пажылых людзей. Ім павінна аказвацца ўвага і ўсебаковая дапамога пастаянна, а не толькі ў святы. Кожны ветэран вайны, воін-інтэрнацыяналіст павінен ведаць, куды і да каго звяртацца. Яны павінны працаваць у цеснай звязцы з дзяржаўнымі органамі, указваць на недахопы, прапаноўваць меры па паляпшэнні якасці жыцця. Мы ўсё гэта будзем улічваць", - прадоўжыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

"У нас распрацавана дзяржаўная праграма, у адпаведнасці з якой будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Году народнага адзінства. Нам таксама трэба вызначыць Дзень народнага адзінства. Гэта думка прагучала ў выступленні аднаго з дэлегатаў УНС і была падтрымана кіраўніком дзяржавы. У гэтым напрамку таксама працуе і Адміністрацыя Прэзідэнта. У нашых сілах і інтарэсах зрабіць родную краіну лепшай і прыгажэйшай", - рэзюмаваў Ігар Сергяенка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі