Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лютага 2023, 12:14

Сергяенка: неабходна выпрацоўка адзіных падыходаў па ацэнцы нашай гісторыі

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна выпрацоўка адзіных падыходаў па ацэнцы нашай гісторыі, заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта на базе НАН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Год гістарычнай памяці пройдзены. Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў створаны распараджэннем кіраўніка дзяржавы 4 лютага 2022 года ў Год гістарычнай памяці. За гэты час зроблена нямала ў плане захавання гістарычнага гераічнага мінулага, выпрацоўкі падыходаў ацэнкі розных перыядаў гісторыі, захавання культуры і традыцый беларускага народа. Пэўны аб'ём работ праведзены па ўдасканаленні школьнай, вузаўскай адукацыі. Гэта і выданне новых падручнікаў, увядзенне курса "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці". Пэўная ўвага ўдзялялася такой тэме, як музеязнаўства, арганізацыя выстаў. Унесена лепта саветам у разгляд закона, які ўжо ўступіў у сілу і рэгламентуе дзейнасць у гэтым напрамку: і ў сферы экскурсій, і музейных экспазіцый. Шэраг іншых пытанняў, у тым ліку, як аб'екты нашай гісторыка-археалагічнай спадчыны выкарыстоўваць і ў экскурсійнай дзейнасці, і ў выхаванні моладзі. У гэтым годзе работа будзе прадоўжана", - сказаў Ігар Сергяенка.

Паводле яго слоў, пэўныя рэкамендацыі выпрацаваны. "Пастаўлены канкрэтныя задачы перад абласнымі выканаўчымі камітэтамі, - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. - Сёння мы абмяркуем план работы на гэты год. У складзе Савета па гістарычнай палітыцы працуюць чатыры камісіі. Савет працуе на грамадскіх пачатках, таму мы вызначымся па вузлавых напрамках, а напаўненне мерапрыемстваў - гэта ўжо справа часу".

"Хацеў бы адзначыць, што шэраг мерапрыемстваў, пытанняў, якія мы планавалі і разглядалі ў мінулым годзе, уносіліся як членамі савета, так і выканаўчымі камітэтамі, вучонымі, даследчыкамі. Па ўсіх пытаннях знаходзілі рашэнні, агульныя падыходы. Былі дыскусіі, спрэчкі. Асабліва, калі ішло пытанне аб выданні падручнікаў, па фармаце, ацэнцы тых ці іншых гістарычных перыядаў і гістарычных асоб, - падкрэсліў Ігар Сергяенка. - Адна з галоўных задач савета - выпрацоўка адзіных падыходаў па ацэнцы нашай гісторыі. Адпаведна, укараненне яе ў наша жыццё: і ў адукацыю, і ў выхаваўчы працэс".

Першае пасяджэнне Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта прайшло на базе Нацыянальнай акадэміі навук у сакавіку 2022 года. Савет быў створаны ў адпаведнасці з распараджэннем кіраўніка дзяржавы і працуе на пастаяннай аснове, у ім дзейнічаюць 4 камісіі: па канцэптуальных асновах айчыннай гісторыі, па навукова-метадычным суправаджэнні гістарычнай палітыкі, па інфармацыйна-асветнай рабоце і па знешнепалітычным суправаджэнні гістарычнай палітыкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі