Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2024, 12:13

Сергяенка: неабходна прапагандаваць міралюбівы знешнепалітычны курс Беларусі

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна прапагандаваць міралюбівы знешнепалітычны курс Беларусі, дэманстраваць адкрытасць да раўнапраўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час семінара на тэму "Аб напрамках, формах і метадах парламенцкай дыпламатыі ў кантэксце пашырэння знешнепалітычных і знешнеэканамічных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На VII Усебеларускім народным сходзе кіраўніком дзяржавы дадзена разгорнутая характарыстыка знешнепалітычнай сітуацыі. Пастаўлены задачы стратэгічнай важнасці, ад вырашэння якіх шмат у чым залежыць далейшае мірнае, бяспечнае і ўстойлівае развіццё Беларусі. Значная роля ў іх рэалізацыі адводзіцца парламентарыям. У гэтых мэтах у восьмым скліканні сфарміравана 11 дэлегацый для работы з міжнароднымі парламенцкімі арганізацыямі, Камітэт высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая, міжпарламенцкія камісіі па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Арменіі і Нацыянальнай асамблеяй народнай улады Кубы, 42 рабочыя групы па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў", - адзначыў Ігар Сергяенка.
"Нашы намаганні павінны быць накіраваны на тое, каб голас Беларусі быў пачуты. Неабходна прапагандаваць развіццё міралюбівага знешнепалітычнага курсу нашай краіны, дэманстраваць адкрытасць да раўнапраўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - падкрэсліў спікер.
У семінары ўдзельнічаюць прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, навуковых і дзелавых колаў.-0-

Фота Сяргея Шэлега
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі