Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2024, 13:02

Сергяенка: неабходна больш актыўна задзейнічаць рэсурс парламенцкай дыпламатыі

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна больш актыўна задзейнічаць рэсурс парламенцкай дыпламатыі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час семінара на тэму "Аб напрамках, формах і метадах парламенцкай дыпламатыі ў кантэксце пашырэння знешнепалітычных і знешнеэканамічных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перспектыўным напрамкам з'яўляецца пашырэнне партнёрскіх сувязей з Парламенцкай сеткай Руху недалучэння, аказанне садзейнічання па парламенцкай падтрымцы інтэграцыйных працэсаў у рамках ШАС і БРІКС, удзел у мерапрыемствах Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН, Лацінаамерыканскім парламенце і іншых міжпарламенцкіх структурах. Трэба прадоўжыць крокі для атрымання статусу наглядальніка ў Панафрыканскім парламенце, - сказаў Ігар Сергяенка. Несумненны прыярытэт - супрацоўніцтва ў рамках Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД і Парламенцкай асамблеі АДКБ. Гэту работу трэба напоўніць новымі ініцыятывамі, якія садзейнічаюць павышэнню аўтарытэту Саюзнай дзяржавы, умацаванню інтэграцыйных працэсаў на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскага эканамічнага саюза".

Паводле слоў Ігара Сергяенкі, пільную ўвагу трэба ўдзяліць рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей з Кітайскай Народнай Рэспублікай, з якой устаноўлены адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

"У маі бягучага года адбыўся афіцыйны візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ў гэту краіну, у час якога ўдалося абмеркаваць пытанні далейшага развіцця міжпарламенцкага дыялогу і напаўнення супрацоўніцтва ў рамках створанага Камітэта высокага ўзроўню канкрэтнымі праектамі, - адзначыў спікер. - Яшчэ адна актуальная задача - удзел у рабоце па дыверсіфікацыі экспарту і асваенні новых рынкаў, у тым ліку далёкай дугі. Сустрэчы з прадстаўнікамі ўлад і дзелавых колаў замежных дзяржаў - гэта дадатковы канал, які дапамагае нашым суб'ектам гаспадарання адкрываць новыя магчымасці для распаўсюджвання беларускіх тавараў".

"Дэпутаты, асабліва кіраўнікі рабочых груп, на рэгулярнай аснове павінны прымаць удзел у дзейнасці міжурадавых камісій і камітэтаў, дзелавых форумах і іншых аналагічных мерапрыемствах, - падкрэсліў Ігар Сергяенка. - Рэсурс парламенцкай дыпламатыі неабходна больш актыўна задзейнічаць пры падрыхтоўцы і рэалізацыі дарожных карт і праграмных дакументаў, падпісаных з замежнымі краінамі. У прыватнасці, гэта датычыцца нашага ўзаемадзеяння з Егіптам, Індыяй, Іранам. Канкрэтныя крокі па ажыццяўленні міжпарламенцкай дзейнасці замацаваны ў штогадовых планах міжнароднага супрацоўніцтва палат Нацыянальнага сходу. Іх трэба выконваць, канцэнтруючы свае намаганні на найбольш важных і перспектыўных напрамках".

У семінары ўдзельнічаюць прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, навуковых і дзелавых колаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі