Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 красавіка 2025, 18:59

Сергяенка на Мамаевым кургане: гэта месца вялікага подзвігу савецкага народа

Фота Палаты прадстаўнікоў
Фота Палаты прадстаўнікоў
28 красавіка, Валгаград /Кар. БЕЛТА/. Мамаеў курган - гэта месца вялікага подзвігу савецкага народа, заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў, першы намеснік старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі Ігар Сергяенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале з Ігарам Сергяенкам усклала вянок і кветкі да Вечнага агню на Мамаевым кургане ў Валгаградзе.
"Гэта месца значнае для кожнага чалавека, хто шануе сваю гісторыю, хто ведае сваю гісторыю, хто памятае пра тую страшную вайну - Вялікую Айчынную. Сталінградская бітва ўвайшла ў аналы сусветнай гісторыі як адна з самых кровапралітных. 200 дзён і начэй, 140 дзён бамбардзіровак непасрэдна Сталінграда. Я першы раз тут. Даўно марыў пабываць, судакрануцца з гэтым месцам вялікага подзвігу савецкага народа. Прыходзяць на розум радкі: калі б камяні маглі гаварыць. Шмат што мы ведаем, але шмат чаго не ведаем, вядома ж", - адзначыў Ігар Сергяенка.Мамаеў курган - узвышша на правым беразе ракі Волгі ў Цэнтральным раёне горада Валгаграда, дзе ў час Сталінградскай бітвы адбываліся бязлітасныя баі, пачынаючы з верасня 1942 года і заканчваючы студзенем 1943 года. У 1967 годзе на кургане адкрыты помнік "Героям Сталінградскай бітвы" з галоўным манументам "Радзіма-маці кліча!" На Мамаевым кургане існуе некалькі брацкіх і індывідуальных магіл, у якіх, паводле апошніх даных, пахаваны прах амаль 40 тыс. абаронцаў Сталінграда.

"Страты былі, вядома, значна большыя... Шмат знята фільмаў, ёсць творы мастацкай літаратуры, дзе апісваюцца і подзвігі, і тая напружаная барацьба, якая ішла тут. Дзве арміі - 62-я і 64-я - змагаліся, і абодва камандуючыя пахаваны тут. Армія пад камандаваннем Чуйкова ў далейшым стала восьмай гвардзейскай і штурмавала Берлін. Гэта таксама глыбока сімвалічна, што байцы, якія ваявалі тут, не пусцілі далей ворага ўглыб тэрыторыі Савецкага Саюза, паднялі сцяг над Рэйхстагам, - адзначыў спікер.- Такіх прыкладаў, вядома ж, сотні тысяч штодзённай мужнасці і гераізму. У той час людзі проста рабілі сваю работу - не пускалі ворага далей, ваявалі да апошняй кроплі крыві. Кажуць, што два гады на  Мамаевым кургане не расла трава ад велізарнай колькасці асколкаў, мін, снарадаў".
Беларуская парламенцкая дэлегацыя прыбыла для ўдзелу ў міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына - агульная будучыня", які пройдзе 28-29 красавіка ў Валгаградзе. Форум стане пляцоўкай для абмеркавання пытанняў захавання гістарычнай памяці, процідзеяння спробам скажэння фактаў аб Вялікай Айчыннай вайне і аб Другой сусветнай вайне, тэмы патрыятычнага выхавання моладзі. У форуме прымуць удзел парламенцкія дэлегацыі з больш як 20 краін, у тым ліку дзяржаў - удзельніц СНД, дружалюбных краін Еўропы, Азіі і Лацінскай Амерыкі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі навуковай супольнасці, а таксама міжнародныя эксперты.

Пленарнае пасяджэнне міжнароднага форуму Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына - агульная будучыня" адбудзецца 29 красавіка.-0-
Фота Палаты прадстаўнікоў
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі