Навіны сюжэта
"Маладзёжная палітыка Беларусі "
20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы будуем сучаснае і будучае Беларусі, паставіўшы ў аснову асноў інтарэсы свайго народа, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на сустрэчы са студэнтамі факультэта міжнароднах адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Палаце прадстаўнікоў. Сустрэча адбылася ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-асветнага праекта Палаты прадстаўнікоў "Моладзь для Беларусі!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На сённяшні дзень мы дасягнулі шмат чаго. Мы будуем сваё сучаснае, будучае. Самае галоўгае - мы захавалі свой суверэнітэт і незалежнасць, паставіўшы ў аснову асноў інтарэсы не асобнай праслойкі грамадства, а народа ў цэлым. Тэзіс кіраўніка нашай дзяржавы - "Дзяржава для народа" - знаходзіць сваё паслядоўнае ўвасабленне на працягу апошніх 30 гадоў развіцця нашай краіны", - адзначыў Ігар Сергяенка.
Мы захавалі сваю эканоміку, мы захавалі сваю прамысловасць, мадэрнізавалі яе, падкрэсліў спікер. "На долю Беларусі прыпадае 80 працэнтаў вырабленых у СНД трактароў, амаль 50 працэнтаў хімічных валокнаў, пятая частка халадзільнікаў і маразільнікаў. Актыўна развіваюцца адносіны з іншымі краінамі", - дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
"Мы не дазволім зрабіць беларусаў заложнікамі чужых геапалітычных інтарэсаў, - канстатаваў Ігар Сергяенка. - Усё неабходнае для гэтага ў нас ёсць".
Праект "Моладзь для Беларусі!" створаны па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і накіраваны на студэнтаў, у першую чаргу лідараў маладзёжных арганізацый і першакурснікаў. Асноўны акцэнт сустрэч - абмеркаванне дасягненняў сучаснай Беларусі, перспектыў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны.-0-