24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжпарламенцкія адносіны Беларусі і Кітая развіваюцца па ўзыходнай траекторыі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуанем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Па ўзыходнай траекторыі развіваюцца адносіны паміж парламентамі. У гэтым годзе дадзены старт рабоце Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін. Дэлегацыя Нацыянальнага сходу на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай (у склад дэлегацыі таксама ўваходзіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў) знаходзілася з візітам у Кітайскай Народнай Рэспубліцы", - адзначыў Ігар Сергяенка.

"Спадзяюся, што за час вашай кадэнцыі вам удасца арганізаваць візіт у Беларусь старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў. У нас адбылася кароткая сустрэча на палях Парламенцкага форуму БРІКС у Санкт-Пецярбургу. Прашу перадаць спадару Чжаа Лэцзі самыя добрыя пажаданні ў выпадку такой магчымасці", - дапоўніў спікер.-0-
Фота Віталя Піваварчыка