27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэнсіўнасць узаемадзеяння Беларусі з рэгіёнамі РФ дастаткова высокая і напоўнена канкрэтнымі дамоўленасцямі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Барысам Грызловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сустрэчы з вамі заўсёды цікавыя, напоўнены канкрэтным зместам, - адзначыў спікер. - Работу парламента вы ведаеце не па чутках. Вы самі пэўны перыяд свайго жыцця ўзначальвалі Дзяржаўную думу Расійскай Федэрацыі, працавалі і ў якасці дэпутата".
"Інтэнсіўнасць узаемадзеяння Беларусі з канкрэтнымі рэгіёнамі РФ дастаткова высокая, і самае галоўнае, што яна напоўнена канкрэтнымі дамоўленасцямі, якія рэалізуюцца, - падкрэсліў Ігар Сергяенка. - Аб гэтым сведчыць і рост гандлёва-эканамічных адносін, запатрабаванасць прадукцыі дзвюх краін. Зразумела, што парламентарыі ў гэту работу пасвячоны ў рамках створаных камісій, у тым ліку Парламенцкага сходу. Мы рыхтуемся да нашай сумеснай сустрэчы, якая пройдзе 17 чэрвеня (сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. - Заўвага БЕЛТА)".
Спікер адзначыў таксама дынаміку паездак расійскіх губернатараў у Беларусь.-0-