ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 19 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2022, 09:00

Сергяенка: хацелася б канструктыўных прапаноў у праект абноўленай Канстытуцыі

Ігар Сергяенка. Фота з архіва
Ігар Сергяенка. Фота з архіва

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэферэндум неабходна выйсці з канчатковым варыянтам тэксту Канстытуцыі, які не выклікаў бы сумненняў у большасці насельніцтва Беларусі. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, паведамляе БЕЛТА.

Ігар Сергяенка адзначыў, што водгукі насельніцтва на праект патрэбны і важны.

"Мы гатовы ўспрымаць усё. Але хацелася б, каб былі канструктыўныя прапановы. Можа, на этапе падрыхтоўкі мы нешта не ўбачылі, не ўлічылі - вось на гэтым невялікім адрэзку, які застаўся, хацелася б гэта дапрацаваць. Каб выйсці на рэферэндум з гатовым тэкстам, які не выклікаў бы сумненняў у большасці насельніцтва", - сказаў ён.

Гаворачы аб канкрэтных палажэннях, ён звярнуў увагу, што па праекце УНС становіцца вышэйшым прадстаўнічым органам улады. "Мяркуецца, што да 1,2 тыс. чалавек будуць выбірацца дэлегатамі на пяцігодку. І на працягу пяці гадоў іх статус будзе захоўвацца", - удакладніў Ігар Сергяенка. І адзначыў шырыню паўнамоцтваў УНС, а таксама яго прадстаўнічы склад.

"Гэтакі калектыўны прэзідэнт, які надзяляецца дастаткова шырокімі паўнамоцтвамі", - прывёў ён аналогію.

Падзеі 2020 года, а таксама папярэдніх выбарчых кампаній, паводле слоў Ігара Сергяенкі, падштурхнулі да таго, каб уключыць у праект забарону на замежнае фінансаванне выбарчых кампаній.

А фіксацыя абавязку дзяржавы і грамадзян захоўваць памяць, гістарычную праўду аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на думку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, - гэта неабходнасць часу. Паколькі з'яўляецца маладое пакаленне, якое пра падзеі той эпохі даведваецца з розных крыніц, не заўсёды правераных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі