13 лістапада, Слуцк /Кар. БЕЛТА/. Гімназія нумар 1 горада Слуцка - узор для ўсёй сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка па выніках наведвання дэпутатамі гэтай установы адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы пра сучасныя дасягненні гімназіі, Ігар Сергяенка адзначыў стапрацэнтнае паступленне навучэнцаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы, работу высокапрафесійнага калектыву.
Па выніках 2023 года гімназія нумар 1 стала лепшай у рэспубліцы. Як адзначыла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Бандарэнка, ва ўстанове працуе высокакваліфікаваны педагагічны калектыў: 97 працэнтаў педагогаў маюць вышэйшую і першую катэгорыі, 2 настаўнікі-метадысты, 5 педагогаў заахвочаны прэміямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. На сёння 5 педагогаў адзначаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі "Выдатнік адукацыі".
Помнік унікальны тым, што ініцыяваны выпускнікамі 1941 года. У 1987 годзе ён быў устаноўлены на сродкі педагогаў і былых выпускнікоў установы адукацыі ў памяць аб настаўніках і вучнях, якія пайшлі на вайну і не вярнуліся.
Гісторыя навучальнай установы, старэйшай школы Беларусі, пачалася ў пачатку XVII стагоддзя. У маі 1998 года рашэннем Слуцкага гарадскога выканаўчага камітэта сярэдняя школа нумар 1 пераўтворана ў Гімназію нумар 1 горада Слуцка.
У Слуцку сёння адбудзецца сустрэча старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі і дэпутатаў, выбраных ад Мінскай вобласці, з кіраўніцтвам Мінскай вобласці. У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмяркуюць асноўныя напрамкі сумеснай работы і ролю дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва Мінскай вобласці.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў паведаміў, што рады азнаёміцца з гісторыяй установы. "Напэўна, у сістэме сярэдняй адукацыі гэта самая аўтарытэтная, старэйшая", - сказаў ён.
"Унікальная навучальная ўстанова. І самае прыемнае - бачыць такіх падцягнутых юнакоў і дзяўчат, якія ведаюць гісторыю і захоплены яе вывучэннем", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў, падкрэсліўшы, што гімназія - узор для ўсёй сістэмы адукацыі.
"Высокія дасягненні ў нас у алімпіядным руху: кожны год ёсць пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд. Гэтай восенню наша вучаніца прыехала з дыпломам з алімпіяды Саюзнай дзяржавы", - сказала Алена Бандарэнка.
Наведванне Слуцка дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў пачалося з ускладання кветак да помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны настаўнікам і навучэнцам школы нумар 1.
Помнік унікальны тым, што ініцыяваны выпускнікамі 1941 года. У 1987 годзе ён быў устаноўлены на сродкі педагогаў і былых выпускнікоў установы адукацыі ў памяць аб настаўніках і вучнях, якія пайшлі на вайну і не вярнуліся.
Пасля заканчэння наведвання гімназіі Ігар Сергяенка пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.
У Слуцку сёння адбудзецца сустрэча старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі і дэпутатаў, выбраных ад Мінскай вобласці, з кіраўніцтвам Мінскай вобласці. У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмяркуюць асноўныя напрамкі сумеснай работы і ролю дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва Мінскай вобласці.
У ходзе мерапрыемства таксама прапануецца наведванне Слуцкага сыраробнага і Слуцкага цукрова-рафінаднага камбінатаў.-0-
Фота Таццяны Матусевіч