10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыялог улады і грамадства быў, ёсць і будзе, заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка ў час рэспубліканскага семінара-нарады "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дыялог улады і грамадства быў і ёсць. Ніякага проціпастаўлення няма і, я ўпэўнены, не будзе. Проста ўся наша работа павінна быць накіравана, можа, скажу крыху банальна, на ўдасканаленне гэтай работы", - сказаў Ігар Сергяенка.
Жыццё ставіць новыя задачы, з'яўляюцца новыя пагрозы, у тым ліку ў інфармацыйнай прасторы, прадоўжыў кіраўнік Адміністрацыі. "Шэраг праблем маюць застарэлы характар, якія датычацца вырашэння тых ці іншых пытанняў: жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарог, з чым сутыкаюцца людзі кожны дзень. У гэту работу па вырашэнні праблем насельніцтва ўключаны практычна ўсе дзяржаўныя органы і дэпутацкі корпус. Мэта гэтага семінара - падвесці прамежкавыя вынікі нашай работы, у тым ліку па выкананні Дырэктывы нумар 2 аб дэбюракратызацыі. Абмяняцца вопытам, паглядзець новыя практыкі работы: "аднаго акна", прыёму грамадзян, работы СМІ, задзейнічання грамадскіх фарміраванняў, маладзёжных структур, валанцёрскіх клубаў", - расказаў ён.
"У аснове ўсяго павінна быць уважлівае стаўленне да людзей. Ніякага хамства і фармалізму быць не павінна", - канстатаваў Ігар Сергяенка.-0-