3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутатам трэба захоўваць салідарны стыль узаемадзеяння з усімі галінамі ўлады і дзяржорганамі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на пасяджэнні першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле яго слоў, такі падыход дае магчымасць эфектыўна адстойваць нацыянальныя інтарэсы, умацоўваць давер народа да ўлады.
"Задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы, глабальныя і разам з тым канкрэтныя. Іх вырашэнне патрабуе аб'ектыўнай ацэнкі ўласных кампетэнцый і разумення перспектыў работы ў выбранай камісіі. І, вядома ж, шчырага жадання і гатоўнасці працаваць на карысць людзей, якія аказалі нам давер", - дадаў спікер.-0-
Фота Мікалая Пятрова