Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 красавіка 2025, 12:13

Сергяенка: будаваць жыллё трэба там, дзе ёсць патрэбнасць у кадрах
 

Фота з архіва
Фота з архіва
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаваць жыллё трэба там, дзе ёсць патрэбнасць у кадрах. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на семінары-нарадзе "Аб Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На семінары-нарадзе разглядаюцца ключавыя аспекты прынятай урадам Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года, а таксама напрамкі ўдасканалення нарматыўнай прававой базы ў названай сферы. "Гэты дакумент стаў вынікам дзейнасці міжведамаснай рабочай групы з удзелам дэпутацкага корпуса. Ён вызначае стратэгічныя напрамкі для забеспячэння грамадзян даступным і камфортным жыллём, што з'яўляецца адной з прыярытэтных задач, пастаўленых Прэзідэнтам нашай краіны", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

Кіраўнік дзяржавы неаднаразова падкрэсліваў, што жыллё - гэта не проста квадратныя метры, не проста сцены і дах над галавой, дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. "Гэта аснова стабільнасці і дабрабыту ў кожнай сям'і, умова для рэалізацыі патэнцыялу грамадзян і важны элемент сацыяльнай справядлівасці. Будаваць трэба там, дзе ёсць патрэбнасць у кадрах", - упэўнены ён.

Пастаўленыя задачы патрабуюць комплексных рашэнняў, лічыць Ігар Сергяенка. Менавіта таму трэба працаваць на перспектыву, улічваючы дэмаграфічныя выклікі і інтарэсы будучых пакаленняў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі