Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 жніўня 2025, 13:44

Сергяенка: БЧ - гэта не проста работа, гэта жыццёвы шлях больш як 400 дынастый

Ігар Сергяенка
Ігар Сергяенка
1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка - гэта не проста работа, гэта жыццёвы шлях больш як 400 дынастый, паведаміў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Сергяенка напярэдадні Дня чыгуначніка наведвае структурнае падраздзяленне Беларускай чыгункі. Спікер азнаёміўся з функцыянаваннем Цэнтра кіравання перавозкамі. Гэта структурнае падраздзяленне БЧ складаецца з аператыўна-распарадчага аддзела, сектара па забеспячэнні пагрузкі і выгрузкі, аддзела распрацоўкі графіка руху паяздоў і арганізацыі "вокнаў". Імітацыйныя трэнажоры, аўтаматызаваныя сістэмы і дыспетчарская цэнтралізацыя - у Цэнтры кіравання перавозкамі БЧ укараняюць найноўшыя распрацоўкі і аптымізуюць кіраванне рухам на аснове лічбавых тэхналогій. Ігар Сергяенка таксама сустрэўся з калектывам БЧ.

"Мы знаходзімся сёння ў Цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі і пераканаліся ў тым, як на высокім прафесійным узроўні пастаўлена работа па арганізацыі перавозак. Па сутнасці, гэта цэнтральны штаб, які адказвае за арганізацыю ўсёй чыгуначнай сістэмы. У такім фармаце ён функцыянуе ўжо 6 гадоў. Зразумела, каб трапіць сюды на работу, трэба прайсці этапы жыццёвага шлях у розных участках пасля заканчэння навучальнай установы, - расказаў Ігар Сергяенка. - Але ў цэлым я хацеў бы сказаць, што сёння калектыў Беларускай чыгункі - гэта больш за 60 тыс. работнікаў, больш за 400 дынастый. Людзі прыходзяць на работу, потым дзеці заканчваюць ВНУ, прыходзяць працаваць сюды".

Беларуская чыгунка актыўна развіваецца, мадэрнізуецца. "У тым ліку і цяпер праводзяцца работы па далейшай электрыфікацыі асобных участкаў. Рэалізуюцца сумесныя мерапрыемствы і рыхтуюцца сумесныя праекты з калегамі Расійскай чыгункі. У цэлым калі гаварыць, што ўяўляла сабой чыгунка гадоў 30-40 таму і што адбываецца сёння, - гэта вельмі значныя перамены, - адзначыў спікер. - Назаву літаральна пару лічбаў. Штосутачна на станцыі грузіцца больш за 200 тыс.т грузаў і перавозіцца больш за 200 тыс. пасажыраў. І гэта перавозкі прыгараднымі паяздамі, паяздамі мясцовых перавозак, паяздамі, якія накіроўваюцца ў Расійскую Федэрацыю. На жаль, па пэўных прычынах рух на Захад закрыты, але мы заўсёды гатовы да супрацоўніцтва з нашымі суседзямі і з нашымі партнёрамі".

"Наша наведванне і сустрэча з калектывам праходзіць напярэдадні Дня чыгуначніка, які традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю жніўня. Мы віншуем усіх чыгуначнікаў, ветэранаў, усіх тых людзей, якія ўносілі свой уклад у функцыянаванне, стварэнне чыгуначнай сеткі. Вы можаце сабе ўявіць: калі скончылася Вялікая Айчынная вайна, фактычна трэба было аднавіць з руін краіу, аднавіць у тым ліку і шляхі зносін. Даволі складаная гаспадарка, якая заўсёды працавала як ваенізаваная структура. Вы звярнулі ўвагу, што ўсе людзі ў форме, але форма - гэта не проста атрыбут. Усе паязды ў нас ходзяць згодна з раскладам, пасажырскія і грузавыя, - падкрэсліў Ігар Сергяенка. - Таму напярэдадні прафесійнага свята я жадаю ўсім работніка чыгуначнага транспарту поспехаў у нялёгкай працы, настрою, здароўя. Ну і, вядома, рэалізацыі новых, цікавых праектаў і далейшага ўдасканалення нашай беларускай чыгункі".

"Закон, які рэгламентуе работу чыгуначнага транспарту, быў прыняты ў 1999 годзе. І ён фактычна базавы, ён не мяняўся. Гэта сведчыць аб стабільнасці ў свой час прапрацаваных норм, на якія сёння абапіраюцца ў тым ліку і работнікі, і кіраўнікі чыгуначнага транспарту. Можа, наспела неабходнасць нейкія ўнесці змяненні з улікам рэалій сённяшняга дня", - дадаў спікер.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі