Фота senno.by
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка наведаў шэраг прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Сенненскага раёна Віцебскай вобласці і азнаёміўся з ходам правядзення вясенне-палявых работ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У раёне пасеяна больш за 40 працэнтаў збожжавых культур. Праз тыдзень асобныя гаспадаркі пачынаюць сяўбу кукурузы. Механізатары стараюцца максімальна эфектыўна выкарыстоўваць кожны пагодны дзень. Уся сельгастэхніка знаходзіцца ў палях. Адзінкавыя выпадкі адмовы тэхнікі аператыўна ўстараняюцца. У асобных гаспадарках, у прыватнасці, у камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве "Саўгас імя Машэрава" выкарыстоўваюцца элементы дакладнага земляробства.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама пракантраляваў ход устаранення выяўленых у лютым гэтага года недахопаў у арганізацыі ўтрымання буйной рагатай жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд, выкананні ветэрынарна-санітарных правіл і тэхналагічнай дысцыпліны на жывёлагадоўчых комплексах ААТ "Белая ліпа", камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Саўгас імя Машэрава", а таксама сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Дружбінец".
У Сенненскім раёне з 40 малочнатаварных ферм толькі чатыры сучасныя комплексы, астатнія - 60-70-х гадоў пабудовы і патрабуюць сур'ёзнай мадэрнізацыі. Выяўленыя раней праблемы ў асноўным устаранёны. Работы па навядзенні парадку прадаўжаюцца.
Акрамя таго, Ігар Сергяенка азнаёміўся з тым, як арганізавана работа па абслугоўванні насельніцтва сельскай мясцовасці сеткай арганізацый Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. На гандлёвых аб'ектах Белкаапсаюза харчовыя прадукты прысутнічалі ў неабходным асартыменце, грубых парушэнняў заканадаўства ў сферы цэнаўтварэння не выяўлена.-0-