Фота Палаты прадстаўнікоў
20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка сёння робіць рабочую паездку ў Віцебскую вобласць. У час паездкі ў Пастаўскі раён спікер азнаёміўся з тым, як прайшла ў гаспадарках раёна зімоўка буйной рагатай жывёлы, як ідуць справы з арганізацыяй яе кармлення і ўтрымання, выкананнем ветэрынарна-санітарных правіл і тэхналагічнай дысцыпліны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Першым з наведаных прадпрыемстваў стала ААТ "Сцяг Перамогі Агра". Гаспадарка займаецца развядзеннем буйной рагатай жывёлы, вытворчасцю збожжавых і зернебабовых культур. Другім - ААТ "Навасёлкі-Лучай". Гэта паспяховая сельская гаспадарка, якая спецыялізуецца на жывёлагадоўлі мяса-малочнага напрамку, свінагадоўлі, раслінаводстве. Прадукцыя ўласнага мясаперапрацоўчага цэха рэалізуецца праз сетку фірменных магазінаў.
Уважлівае вывучэнне арганізацыі работы малочна-таварных ферм і механізаваных двароў у абедзвюх гаспадарках паказала, што ўтрыманне жывёлы і гатоўнасць тэхнікі да палявога выхаду забяспечаны даволі нядрэнна.-0-