Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2020, 16:06

Сергяенка: айчынныя медпрэпараты запатрабаваны на ўнутраным рынку і за мяжой

30 чэрвеня, Барысаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фармацэўтыка ва ўмовах пандэміі паказала сваю высокую якасць - прэпараты айчыннай вытворчасці запатрабаваны як на ўнутраным рынку, так і за мяжой. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка пры наведванні ААТ "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

fff1

fff2

"Гэта вядучае прадпрыемства фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі. Яно ўпэўнена працуе ў бягучым годзе, стабільна пастаўляе сваю прадукцыю на знешнія рынкі. Мы азнаёміліся з вытворчасцю асобных відаў прадукцыі - гэта высокатэхналагічная вытворчасць. Работа арганізавана ў кругласутачным рэжыме, - падзяліўся ўражаннем ад убачанага Ігар Сергяенка. - Таксама абмеркавалі з кіраўніцтвам прадпрыемства і аблвыканкама далейшыя напрамкі ўдасканалення прадпрыемства ў плане заваявання новых рынкаў збыту, пашырэння ўласнай вытворчасці, укаранення новай лінейкі лекавых прэпаратаў, паколькі гэтыя вырабы запатрабаваны ў Беларусі і за мяжой. Гэта сведчыць аб высокай якасці беларускіх лякарстваў.

Размаўляючы з працоўным калектывам, Ігар Сергяенка растлумачыў, што мэта паездкі ў Барысаўскі раён - паглядзець, як развіваецца рэгіён, якія клопаты і надзеі ў насельніцтва. І ў тым ліку наведаць адно з перадавых прадпрыемстваў раёна. Ён адзначыў важную ролю фармацэўтыкі, медыцыны ў цэлым у сённяшніх рэаліях. "Мы ідзём уніз па захваральнасці. Калі на піку дыягнаставалася да 1 тыс. хворых за суткі па рэспубліцы, то апошні тыдзень - 320-350, - сказаў Ігар Сергяенка. - Больш таго, мы правялі ўжо больш за 1 млн тэстаў. Калі пачыналі з 5-6 лабараторый, то сёння іх больш за 50".

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў: пандэмія даказала здольнасць беларускай сістэмы аховы здароўя вытрымаць гэтыя ўдары, хоць і было напружанне. Яна паказала, як можа мабілізавацца прамысловасць, каб забяспечыць насельніцтва патрэбнымі сродкамі аховы. "Мы павінны разумець, што з гэтым вірусам, напэўна, давядзецца жыць у бліжэйшы час. Цяжка прадказаць, што будзе далей. Але гэта падзея навучыла шмат чаму, праявіла многія чалавечыя якасці беларусаў розных прафесій, не толькі медыкаў. І з'яднала людзей", - сказаў Ігар Сергяенка.

Кіраўнік Адміністрацыі павіншаваў работнікаў з надыходзячым Днём Незалежнасці, а таксама выслухаў іх пытанні і прапановы адносна развіцця горада, будаўніцтва розных аб'ектаў. Расказаў аб праграме на наступную пяцігодку і асноўных пунктах росту краіны і рэгіёнаў, малых гарадоў, аб прапрацоўцы змяненняў у Канстытуцыю, падтрымцы моладзі і ўдасканаленні сістэмы адукацыі.

Ігару Сергяенку імпануе пазіцыя мясцовай улады, якая была прыкметна пры сустрэчы з працоўным калектывам, - імкненне да дыялогу, цікавасць да меркавання насельніцтва. "Вырашаць пытанні можна толькі сумеснымі намаганнямі і з улікам меркавання людзей, вертыкалі ўлады. І, зразумела, павінна ўлічвацца тое, якія ёсць сродкі на рэалізацыю тых ці іншых праектаў. Што трэба стварыць у першую, што ў другую чаргу", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў выпускае 280 пазіцый лекавых сродкаў 12 фармака-тэрапеўтычных груп і ўваходзіць у топ-10 айчынных вытворцаў гэтай прадукцыі. Яго доля ў натуральным выражэнні на беларускім рынку складае 31 працэнт. У пяці цэхах арганізавана вытворчасць раствораў для ін'екцый у ампулах, вадкіх фотахімічных прэпаратаў, мяккіх і цвёрдых лекавых форм, парашкоў-антыбіётыкаў для ін'екцый у флаконах.

Па выніках студзеня - сакавіка бягучага года аб'ём вытворчасці перасягнуў Br77,5 млн (тэмп росту - 118,6 працэнта). Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў Br15,4 млн, рэнтабельнасць продажаў - 21,8 працэнта. Аб'ём экспарту - $17,96 млн (тэмп росту - 104,2 працэнта). І, паводле папярэдняй ацэнкі, усе гэтыя паказчыкі па выніках паўгоддзя прыкметна выраслі.

Амаль палову выпускаемай прадукцыі завод экспартуе больш як у 20 дзяржаў, у тым ліку ў краіны СНД, Балтыі, Афганістан, Грузію, Ірак, Емен, В'етнам, Сербію, ЗША. Паводле слоў генеральнага дырэктара завода Яўгена Тарасенкі, аб'ём экспарту за студзень-чэрвень крыху знізіўся. Але гэта звязана з тым, што многія вырабленыя прэпараты ў сувязі з пандэміяй давялося ў экстранным парадку перанакіроўваць для задавальнення ажыятажнага попыту сярод беларусаў. "За красавік вырабілі і адгрузілі на ўнутраны рынак гадавую патрэбнасць парацэтамолу, нават больш - 14-месячную", - прывёў прыклад Яўген Тарасенка.

У планах прадпрыемства - пашырэнне вытворчасці. Рэсурсы для гэтага ёсць. Але ўзніклі пытанні з тэрыторыяй для арганізацыі новых цэхаў. "У бліжэйшы час вырашым пытанне з пашырэннем вытворчасці, каб прадпрыемства магло нарошчваць аб'ёмы, прыбытак, выручку і, як вынік, аплату працы", - запэўніў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын. Ён дадаў, што фарміндустрыя сёння развіваецца, і кожнаму прадпрыемству гэтай сферы трэба аператыўна рэалізоўваць планы развіцця, каб не ўпусціць сваю нішу на рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі