Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2024, 12:18

Сергяенка: адным з прыярытэтаў дзяржавы была і застаецца якасная і даступная адукацыя
 

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адным з прыярытэтаў дзяржавы была і застаецца якасная і даступная адукацыя, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час семінара-нарады на тэму "Развіццё сістэмы адукацыі на сучасным этапе: праблемныя пытанні і навацыі ў заканадаўстве" (у святле падрыхтоўкі праекта закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пазаўчора напярэдадні новага навучальнага года з удзелам кіраўніка дзяржавы прайшоў вялікі Рэспубліканскі педсавет. Былі абмеркаваны  праблемныя пытанні развіцця сферы адукацыі. Прэзідэнтам пастаўлены сур'ёзныя задачы, якія нам сумесна трэба будзе вырашыць. Сёння ў рамках работы, якая праводзіцца па падрыхтоўцы да разгляду Палатай прадстаўнікоў праекта закона "Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі", мы праводзім дэпутацкую лінейку - семінар-нараду на тэму "Развіццё сістэмы адукацыі на сучасным этапе: праблемныя пытанні і навацыі ў заканадаўстве", - сказаў Ігар Сергяенка. - Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, адукацыя  - фундаментальная сфера нашага жыцця, якая пранізвае абсалютна ўсе сферы і вызначае развіццё ўсёй нацыі. Таму заканамерна, што адным з прыярытэтаў дзяржавы была і застаецца якасная і даступная адукацыя, нацэленая на выхаванне грамадзяніна - патрыёта сваёй краіны, раскрыццё яго асобаснага патэнцыялу, фарміраванне навыкаў і кампетэнцый, якія ў поўнай меры адпавядаюць патрэбнасцям эканомікі".
У Беларусі функцыянуюць звыш 7 тыс. устаноў адукацыі, у якіх вучацца больш за 3 млн чалавек - дзяцей, навучэнцаў, студэнтаў і слухачоў, занята каля 400 тыс. работнікаў.

"Захоўваюцца і будуць заставацца нязменнымі асноўныя прынцыпы: дзяржаўная падтрымка, справядлівасць і роўны доступ да якаснай адукацыі, мэтавы набор, гарантыя першага рабочага месца. Рэалізуецца таксама важнейшы прынцып - адукацыя праз усё жыццё. Сістэма адукацыі адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца да яе грамадствам і дзяржавай. Разам з тым Прэзідэнт краіны патрабуе не ўтойваць праблем у сістэме адукацыі і не прыхарошваць рэчаіснасць, - падкрэсліў Ігар Сергяенка. - Кіраўніком дзяржавы пастаўлены шэраг задач перад адукацыйнай сферай, якія павінны быць вырашаны ў бліжэйшай перспектыве: прыцягненне высокаматываваных і творчых педагогаў да работы ў сістэме адукацыі, далейшае ўдасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў, павышэнне прэстыжу педагагічнай працы, устараненне адміністрацыйных абмежаванняў праз заахвочванне творчасці і ініцыятывы. Гэтыя задачы могуць быць выкананы ў тым ліку і пры ўмове своечасовага ўдасканалення заканадаўства".
Удзельнікі семінара разгледзяць пытанні аб навацыях праекта закона "Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі", аб шляхах далейшага развіцця сістэмы адукацыі на сучасным этапе, аб праблемных пытаннях падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, аб развіцці сучаснага ўніверсітэта як цэнтра навуковай і адукацыйнай дзейнасці, аб арганізацыі работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах сучасных патрабаванняў па павышэнні якасці адукацыі.-0-

Фота Сяргея Шэлега
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі