Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 чэрвеня 2024, 15:30

Сергяенка: АДКБ нацэлена на вырашэнне канфліктаў перш за ўсё палітычнымі спосабамі

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. АДКБ - гібкі інструмент забеспячэння суверэнітэту і незалежнасці, нацэлены на папярэджанне і вырашэнне канфліктаў перш за ўсё палітычнымі спосабамі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час пасяджэння Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ у Алматы (Казахстан), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Паводле яго слоў, усё больш востра ў свеце адчуваецца патрэбнасць да аб'яднальнага парадку дня, у цэнтры ўвагі якога пытанні забеспячэння глабальнай бяспекі, шырокага эканамічнага супрацоўніцтва і культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння, выбудаванага на аснове прынцыпаў даверу, роўнасці і недыскрымінацыі. "Гэта значыць, той парадак дня, які складае сутнасць АДКБ і яе парламенцкага вымярэння", - падкрэсліў ён.

"Мы ніколі не пазіцыянавалі сябе як ваенна-палітычны блок з жорсткай іерархіяй членаў і агрэсіўнай накіраванасцю. Наша арганізацыя - гэта гібкі інструмент забеспячэння суверэнітэту і незалежнасці, нацэлены на папярэджанне і вырашэнне канфліктаў перш за ўсё палітычнымі спосабамі. Разуменне і ўлік інтарэсаў бакоў, узаемная падтрымка і павага - вось асноўны дыпламатычны інструментарый, які задзейнічаны ў рабоце АДКБ, - адзначыў Ігар Сергяенка. - Гэта цалкам адпавядае тым прынцыпам, на якіх асноўваецца знешнепалітычны курс Беларусі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі