Сцяг Панядзелак, 22 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2024, 09:01

Сергяенка абазначыў першачарговыя задачы для дэпутатаў новага склікання

Ігар Сергяенка. Фота з архіва
Ігар Сергяенка. Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ назваў першачарговыя задачы для дэпутатаў новага склікання. У іх ліку захаванне суверэнітэту, умацаванне бяспекі, садзейнічанне развіццю нацыянальнай эканомікі з акцэнтам на выкананні прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці і адказнасці, паведамляе БЕЛТА.

"У сваёй рабоце мы захоўваем пераемнасць і ўлічваем, што набыта папярэднімі складамі парламента. Калі гаварыць аб канкрэтных напрамках, я падзяліў бы іх на два: унутраная палітыка і работа на міжнародным контуры", - адзначыў Ігар Сергяенка.

Што датычыцца першага складніка, то размова ідзе аб заканатворчасці, што ўключае і падрыхтоўку законапраектаў, і прававы маніторынг - выяўленне тых праблемных аспектаў у галіне права, якія сёння ў той ці іншай ступені альбо дрэнна працуюць, альбо недастаткова, альбо перашкаджаюць развіццю эканомікі і іншых сфер жыццядзейнасці. Яшчэ адзін важны напрамак - работа з насельніцтвам у акругах.

Што датычыцца знешняга контуру, то парламентарыі прымаюць удзел у дзейнасці міжнародных парламенцкіх арганізацый, у першую чаргу ў рамках Саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, краін Паўднёва-Усходняй Азіі. Таксама ў прыярытэце - супрацоўніцтва з парламентарыямі Кітайскай Народнай Рэспублікі, іншых краін.

"Крыху складаней фарміруецца сітуацыя з еўрапейскім рэгіёнам. Але тым не менш мы адкрыты, маем намер працаваць і з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ, даводзіць сваю пазіцыю, выказваць свой пункт гледжання на тыя працэсы, якія адбываюцца ў міжнароднай супольнасці", - дадаў Ігар Сергяенка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу, што парламент новага склікання працуе 1,5 месяца ўжо. Сфарміраваны 14 камісій, прыняты ўжо 10 законапраектаў. Цяпер у рабоце 20 законапраектаў, у тым ліку па пытаннях сацыяльнай сферы, сямейных адносін, прафілактыкі злачыннасці непаўналетніх. "Па тых напрамках, якія непасрэдна закранаюць інтарэсы выбаршчыкаў", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

У складзе парламента нямала прадстаўнікоў палітычных партый. Са 110 дэпутатаў толькі 40 беспартыйныя. “Прадстаўнікі палітычных партый працавалі і ў папярэднім складзе, і раней. Але хацеў бы нагадаць і вярнуцца да таго, што ў мінулым годзе былі ўнесены адпаведныя змяненні ў заканадаўства, якое датычыцца партыйнага будаўніцтва. Прайшла перарэгістрацыя партый. Тыя партыі, якія праводзілі і дэструктыўную дзейнасць , і фармальна лічыліся, сышлі. Прадстаўнікі чатырох партый працуюць сёння ў парламенце, - дадаў Ігар Сергяенка. - І галоўнае тут не папулізм у выказваннях і падыходах, а канкрэтныя ініцыятывы, справы, яркія праекты. Самае галоўнае не проста іх абвясціць, але і рэалізаваць".

Таксама кіраўнік Палаты прадстаўнікоў расказаў аб сваім стаўленні да таго, што ў склад парламента выбраны публічныя людзі, якіх называюць лідарамі меркаванняў. "Публічнасць ім не перашкаджае, а толькі дапамагае. Таму мы разлічваем не толькі на абвяшчэнне ініцыятыў, але і на іх увасабленне ў жыццё, рэзультатыўнасць, на актыўную работу", - сказаў Ігар Сергяенка. У цэлым, паводле яго слоў, у дэпутацкай дзейнасці павінна быць разумным спалучэнне публічнасці і цішыні.

Ігар Сергяенка падкрэсліў, што цяперашні склад Палаты прадстаўнікоў карэнным чынам не адрозніваецца ад папярэдніх, 20 дэпутатаў працавалі ў ранейшым складзе, і многія з іх узначалілі камісіі. Парламентарыі арыентаваны на тое, каб разумець, чым жыве краіна, людзі, якія сёння ёсць праблемы і на што трэба звярнуць першачарговую ўвагу. "Жыццё не стаіць на месцы. Мы павінны своечасова рэагаваць", - рэзюмаваў Ігар Сергяенка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі