Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2024, 14:28

Сергяенка абазначыў першачарговыя напрамкі дзейнасці для БІСД

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка 28 лютага правёў сустрэчу з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў прымае актыўны ўдзел у інфармацыйна-аналітычным забеспячэнні дзяржаўнага кіравання. А створаныя ва ўсіх рэгіёнах аддзяленні дапамагаюць яшчэ эфектыўней вывучаць сітуацыю на месцах.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі вынікі работы БІСД за апошнія гады, а таксама намецілі напрамкі дзейнасці на перспектыву.

"У вас сфарміраваны працаздольны калектыў з сур'ёзным навуковым патэнцыялам. Людзі прыйшлі з розных галін, сфер, вышэйшых навучальных устаноў, даследчых цэнтраў, органаў улады і кіравання. Прафесійны рост, далейшы рух у вас павінен быць увесь час. Калектыў на сённяшні дзень здольны вырашаць складаныя задачы", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуў увагу на ўмовы, у якіх сёння развіваецца дзяржава: "Поўнасцю дэградавала сістэма міжнароднай бяспекі, краіна знаходзіцца пад беспрэцэдэнтным санкцыйным націскам, прадаўжаюцца спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі звонку. Няпростая абстаноўка складваецца каля нашых граніц. Дэструктыўныя рэсурсы актыўна распаўсюджваюць дэзынфармацыю, у якой простаму абывацелю складана разабрацца, ды і спецыялістам часам. Усё гэта робіцца для таго, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне".

Ігар Сергяенка абазначыў напрамкі, на якія аналітыкам БІСД неабходна звярнуць асаблівую ўвагу. У першую чаргу гэта вывучэнне сацыяльна-палітычнай праблематыкі, удзел у выпрацоўцы інструментаў процідзеяння санкцыйнай палітыцы і забеспячэння ўстойлівасці дзяржавы ва ўмовах знешняга націску.
Важнае месца займае аналіз працэсаў у беларускім грамадстве, вызначэнне фактараў, якія ўплываюць на настрой грамадзян і іх сацыяльнае самаадчуванне. Таксама трэба яшчэ больш пільна вывучаць праблемы і пагрозы для дзяржавы і грамадства. "Прычым не толькі як канстатацыю фактаў і падзей, але і з выпрацоўкай прапаноў, якія дапамогуць знайсці вырашэнне праблем і рухацца наперад. Асабліва ў грамадска-палітычнай сферы. Гэтаму напрамку трэба ўдзяліць больш увагі. Не адрываючыся ад жыцця", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

У міжнароднай дзейнасці БІСД неабходна выпрацаваць прыярытэты і вызначыцца з найбольш актуальнымі напрамкамі работы, зыходзячы з існуючай абстаноўкі, дадаў Ігар Сергяенка. Паводле яго слоў, вынікі вывучэння працэсаў у іншых краінах заўсёды будуць запатрабаваны. Гэтыя матэрыялы выкарыстоўваюцца для выбудоўвання двухбаковых адносін і ў цэлым пры рэалізацыі знешнепалітычнага курсу дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі